§ 24. Прыгатаванне раствораў

*Самакантроль

1. Масавая доля солі ў растворы:

  • а) выражаецца ў долях адзінкі;
  • б) памяншаецца пры дадаванні растваральніку;
  • в) як правіла, паніжаецца пры награванні раствору;
  • г) складзе 15 %, калі растварыць 15 г рэчыва ў 100 г вады.

2. Можна прыгатаваць насычаны водны раствор рэчыва:

  • а) этылавы спірт;
  • б) хлоравадарод;
  • в) хларыд натрыю;
  • г) сульфат барыю.

3. Для прыгатавання раствораў з малярнай канцэнтрацыяй рэчыва 0,1 моль/дм3 выкарысталі мерную колбу аб’ёмам 1000 см3. Пры гэтым неабходна было ўзважыць:

  • а) NaCl — 5,85 г;
  • б) CuSO4 · 5H2O — 16 г;
  • в) Na2CO3 · 10H2O — 28,6 г;
  • г) KВr — 11,9 г.

4. Выкарыстоўваючы гідраксід натрыю масай 4 г, прыгатавалі раствор аб’ёмам 0,5 дм3. Малярная канцэнтрацыя шчолачы (моль/дм3) роўная:

  • а) 0,1;
  • б) 0,2;
  • в) 8;
  • г) 125.

5. Масавая доля (%) сульфату медзі(II) у растворы, атрыманым пры растварэнні меднага купарвасу CuSO4 · 5H2O масай 250 г у вадзе масай 1750 г, роўная:

  • а) 8,00;
  • б) 12,5;
  • в) 14,3;
  • г) 9,14.