§ 24. Прыгатаванне раствораў

Разгледзім вылічэнні, неабходныя для прыгатавання раствораў з зададзенай масавай доляй або зададзенай малярнай канцэнтрацыяй растворанага рэчыва. Гэта найпрасцейшыя разлікі, з якімі сутыкаецца кожны даследчык у хімічнай лабараторыі. Навыкамі некаторых вылічэнняў неабходна валодаць і ў паўсядзённым жыцці для прыгатавання ежы, раствораў мыйных сродкаў, угнаенняў або ядахімікатаў. Напрыклад, у кулінарнай кнізе прыведзены рэцэпт стравы, у якім выкарыстоўваецца 5%-ны воцат, а ў магазіне можна купіць толькі 9%-ны. Зразумела, што масавыя долі воцатнай кіслаты адрозніваюцца ў 9 : 5 = 1,8 раза, гэта значыць 9%-нага воцату трэба ўзяць у 1,8 разы менш, чым паказана ў рэцэпце.

Найпрасцейшая задача па прыгатаванні раствору з зададзенай масавай доляй растворанага рэчыва паказана ў прыкладзе 1 і вядомая вам з 8-га класа.

Прыклад 1. Разлічыце масу хларыду натрыю і аб’ём дыстыляванай вады для прыгатавання раствору масай 300 г з масавай доляй солі 5 %.

Дадзена:

ω(NaCl) = 5 %

m(р-ру) = 300 г

m(NaCl) — ?

V(H2O) — ?

Рашэнне

1. Вылічым масу солі, улічваючы, што 5 % адпавядае 0,05 долей ад адзінкі:

m(NaCl) = ω(NaCl) ∙ m(р-ру) = 0,05 ∙ 300 г = 15 г.

2. Масу растваральніка (вады) вылічым па формуле:

m(р-ка) = m(р-ру) – m(р-ва).

Таму m(H2O) = 300 г – 15 г = 285 г.

3. Аб’ём вады знойдзем з улікам яе шчыльнасці (ρ(H2O) = 1 г/см3):

V left parenthesis straight H subscript 2 straight O right parenthesis equals fraction numerator m left parenthesis straight H subscript 2 straight O right parenthesis over denominator straight rho left parenthesis straight H subscript 2 straight O right parenthesis end fraction equals fraction numerator 285 space straight г over denominator 1 space straight г divided by см cubed end fraction equals 285 space см cubed.

Адказ: m(NaCl) = 15 г; V(H2O) = 285 см3.

Эксперыментатар для прыгатавання раствораў выкарыстоўвае вагі і мерны посуд (мал. 55).

img
Мал. 55. Абсталяванне і посуд для прыгатавання раствораў

Прыклад 2. Разлічыце масу хларыду калію, неабходную для прыгатавання яго насычанага раствору масай 350 г. Растваральнасць дадзенай солі ва ўмовах доследу (20 °С) складае 34,4 г на 100 г вады.

Дадзена:

s(КCl) = 34,4 г/100 г H2O

m(р-ру) = 350 г

m(КCl) — ?

Рашэнне

1. Разлічым масавую долю солі ў насычаным растворы, які складаецца з 100 г вады і 34,4 г солі (зыходзім з даных аб растваральнасці). Пры гэтым маса раствору складзе 100 г + 34,4 г = 134,4 г.

straight omega left parenthesis KCl right parenthesis equals fraction numerator m left parenthesis KCl right parenthesis over denominator m left parenthesis straight р short dash ру right parenthesis end fraction equals fraction numerator 34 comma 4 space straight г over denominator 134 comma 4 space straight г end fraction almost equal to 0 comma 256 (г. зн. 25,6%)

2. Паколькі 350 г насычанага раствору будуць утрымліваць 25,6 % солі, то маса солі будзе роўная:

m(КCl) = ω(КCl) ∙ m(р-ру) = 0,256 ∙ 350 г = 89,6 г.

Адказ: m(КCl) = 89,6 г.

Часам даводзіцца разлічваць масавую долю рэчыва ва ўжо прыгатаваным растворы. Разгледзім гэты разлік на прыкладзе 3.

Прыклад 3. Медны купарвас масай 25 г растварылі ў вадзе масай 475 г. Вылічыце масавую долю (%) сульфату медзі(II) у атрыманым растворы.

Рашэнне:

m(CuSO4 · 5H2O ) = 25 г

m2О) = 475 г

ω(CuSO4) — ?

Решение

M(CuSO4) = 160 г/моль;

M(CuSO4 · 5H2O) = 250 г/моль.

1. Вылічым колькасць сульфату медзі(II) у порцыі яго крышталегідрату:

n left parenthesis CuSO subscript 4 space bold times space 5 straight H subscript 2 straight O right parenthesis equals fraction numerator m left parenthesis CuSO subscript 4 space bold times space 5 straight H subscript 2 straight O right parenthesis over denominator M left parenthesis CuSO subscript 4 space bold times space 5 straight H subscript 2 straight O right parenthesis end fraction equals fraction numerator 25 space straight г over denominator 250 space straight г divided by моль end fraction equals 0 comma 1 space моль comma

значыць, n(CuSO4 ) = 0,1 моль.

2. Маса бязводнай солі ў крышталегідраце:

m(CuSO4) = n(CuSO4) ∙ M(CuSO4) = 0,1 моль ∙ 160 г/моль = 16 г.

3. Вылічым масу прыгатаванага раствору:

m(р-ру) = m2О) + m(CuSO4 · 5H2O) = 25 г + 475 г = 500 г.

4. Знойдзем масавую долю сульфату медзі(II) у растворы:

ω(CuSO4) = m(CuSO4) : m(р-ру) = 16 г : 500 г = 0,032, или 3,2 %.

Адказ: ω(CuSO4) = 3,2 %.

У хіміі зручна выражаць састаў раствораў у адзінках малярнай канцэнтрацыі — моль/дм3, бо ведаючы лік молей рэчыва ў 1 дм3 раствору, лёгка адмераць патрэбны лік молей для рэакцыі з дапамогай мернага посуду (мал. 55).

Як вам вядома, малярная канцэнтрацыя с(Х) рэчыва X — гэта велічыня, роўная колькасці гэтага рэчыва (моль) у адзінцы аб’ёму раствору:

c left parenthesis straight X right parenthesis equals fraction numerator n left parenthesis straight X right parenthesis over denominator V left parenthesis straight р short dash ру right parenthesis end fraction.

Прыклад 4. Разлічыце масу гідраксіду натрыю, неабходную для прыгатавання яго раствору з малярнай канцэнтрацыяй 0,05 моль/дм3, калі ў эксперыментатара ёсць у наяўнасці мерная колба аб’ёмам 250 см3 (мал. 55).

Дадзена:

c(NaOH) = 0,05 моль/дм3

М(NaOH) = 40 г/моль

V(р-ру) = 250 см3

m(NaOH) — ?

Рашэнне

1. Вызначым колькасць шчолачы ў растворы аб’ёмам 250 см3, гэта значыць 0,25 дм3:

n(NaOH) = c(NaOH) ∙ V(р-ру) = 0,05 моль/дм3 ∙ 0,25 дм3 = 0,0125 моль.

2. Маса гідраксіду натрыю складае:

m(NaOH) = n(NaOH) ∙ М(NaOH) = 0,0125 моль ∙ 40 г/моль = 0,5 г.

Адказ: m(NaOH) = 0,5 г.

Ведаючы масу і аб’ём ці непасрэдна шчыльнасць раствору, у разліку лёгка перайсці ад масавых долей яго кампанентаў да іх малярнай канцэнтрацыі.

Прыклад 5. Масавая доля сернай кіслаты ў растворы роўная 95 %, а яго шчыльнасць складае ρ(р-ру) = 1,834 г/см3. Вылічыце малярную канцэнтрацыю сернай кіслаты ў гэтым растворы.

Дадзена:

ω(Н2SO4) = 95 %

ρ(р-ру) = 1,834 г/см3

с2SO4) — ?

Рашэнне

1. M(H2SO4) = 98 г/моль.

Няхай V(р-ру) = 1 дм3 = 1000 см3.

Вызначым масу раствору H2SO4:

m(р-ру) = V(р-ру) ∙ ρ(р-ру) = 1000 см3 ∙ 1,834 г/см3 = 1834 г.

2. Вылічым масу H2SO4 ў растворы:

m(H2SO4) = m(р-ру) ∙ ω(H2SO4) = 1834 г ∙ 0,95 = 1742 г.

3. Знойдзем колькасць кіслаты ў растворы:

n left parenthesis straight H subscript 2 SO subscript 4 right parenthesis equals fraction numerator m left parenthesis straight H subscript 2 SO subscript 4 right parenthesis over denominator M left parenthesis straight H subscript 2 SO subscript 4 right parenthesis end fraction equals fraction numerator 1742 space straight г over denominator 98 space straight г divided by моль end fraction equals 17 comma 8 space моль.

4. Паколькі для рашэння задачы быў першапачаткова ўзяты 1 дм3 раствору, то колькасць H2SO4 ў гэтым аб’ёме адпавядае малярнай канцэнтрацыі: с(H2SO4) = 17,8 моль/дм3.

Адказ: с(H2SO4) = 17,8 моль/дм3.