§ 24. Прыгатаванне раствораў

*Пытанні, заданні, задачы

1. Разлічыце аб’ём (см3) і малярную канцэнтрацыю H2SO4 (моль/дм3) пры 20 °С раствору з ρ = 1,550 г/см3, атрыманага змешваннем 50 см3 вады (ρ = 0,9982 г/см3) з 50 см3 100%-най сернай кіслаты (ρ = 1,8305 г/см3).

2. Раствор азотнай кіслаты аб’ёмам 50 см3 з масавай доляй HNOкіслаты 0,11 (ρ = 1,060 г/см3) змяшалі з растворам азотнай кіслаты аб’ёмам 50 см3 з масавай доляй HNO3  0,67 (ρ = 1,400 г/см3). Разлічыце аб’ём (см3), масавую долю (у %) і малярную канцэнтрацыю HNO3 (моль/дм3) у атрыманым растворы, аб'ём раствору (см3), калі яго шчыльнасць роўная 1,264 г/см3.

3. Пры 20 °С чысты этылавы спірт аб’ёмам 40 см3 і шчыльнасцю 0,7893 г/см3 разбавілі вадой (ρ = 0,9982 г/см3) да аб’ёму 100 см3. Укажыце аб’ём вады, неабходны для гэтага, а таксама масавую долю спірту ў атрыманым растворы, калі яго шчыльнасць складае 0,9481 г/см3.

4. Раствор хлоравадароднай кіслаты аб’ёмам 100 см3 з масавай доляй HCl 30 % (ρ = 1,149 г/см3) пасля паглынання некаторай масы газападобнага HCl ператварыўся ў раствор з масавай доляй 40 % (ρ = 1,198 г/см3). Укажыце масу паглынутага HCl, а таксама аб’ём і малярную канцэнтрацыю HCl (моль/дм3) у атрыманым растворы.

5. Да раствору  аб’ёмам 100 см3 з масавай доляй ZnSO6 % (ρ = 1,062 г/см3) дадалі некаторую масу цынкавага купарвасу ZnSO4 · 7H2O і атрымалі раствор з масавай доляй ZnSO4 30 % (ρ = 1,378 г/см3). Укажыце масу ўзятага ZnSO4 · 7H2O, а таксама аб’ём атрыманага раствору і малярную канцэнтрацыю ZnSOу ім (моль/дм3) .

6. Пры 25 °С да чыстага ацэтону (ρ = 0,786 г/см3) масай 78,6 г дадалі такі ж аб’ём вады (ρ = 0,997 г/см3). Укажыце масу і аб’ём атрыманага раствору, калі яго шчыльнасць склала 0,929 г/см3. Разлічыце малярную канцэнтрацыю ацэтону.

7. Пры 20 °С да раствору хлоравадароднай кіслаты аб’ёмам 100 см3 з масавай доляй HCl 36 % (ρ = 1,174 г/см3) дадалі такі ж аб’ём вады (ρ = 0,998 г/см3). Укажыце масу, масавую долю і малярную канцэнтрацыю HCl у атрыманым растворы, а таксама аб'ём раствору, калі яго шчыльнасць склала 1,095 г/см3.

8. Растваральнасць кіслароду ў вадзе складае 4,89 см3/100 см3 пры н. у. Улічваючы, што аб’ёмная доля кіслароду ў паветры роўная 21 %, укажыце аб’ём, масу, масавую долю і малярную канцэнтрацыю (моль/дм3) кіслароду ў вадзе аб’ёмам 1 дм3, аэраванай пры н. у. паветрам.

9. Пры 20 °С да раствору азотнай кіслаты аб’ёмам 500 см3 з масавай доляй HNO3 76,2 % (ρ = 1,438 г/см3) дадалі такі ж аб’ём раствору аміяку з масавай доляй NH3 33,5 % (ρ = 0,882 г/см3). Укажыце малярную канцэнтрацыю рэчываў (моль/дм3) у зыходных растворах. Укажыце масу, масавую долю і малярную канцэнтрацыю NH4NO3 (моль/дм3) у атрыманым растворы, калі яго шчыльнасць склала 1,279 г/см3.

10. Пры 20 °С да раствору хлоравадароднай кіслаты аб’ёмам 500 см3 з масавай доляй HCl 35,4 % (ρ = 1,176 г/см3) дадалі такі ж аб’ём раствору гідраксіду натрыю з масавай доляй NaOH 33,4 % (ρ = 1,365 г/см3). Укажыце малярную канцэнтрацыю HCl і NaOH (моль/дм3) у зыходных растворах. Укажыце масу, масавую долю і малярную канцэнтрацыю рэчываў у атрыманым растворы, калі яго шчыльнасць склала 1,199 г/см3.