§ 24. Прыгатаванне раствораў

Разгледзім прыклад выдзялення крышталегідрату з раствору.

Прыклад 3.1. Бязводны CuSO4 масай 129 г растварылі пры 100 °С у мінімальнай колькасці вады. Вызначце масу вылучанага пры астуджэнні да 20 °С крышталегідрату CuSO4 · 5H2O, калі растваральнасць CuSO4 у вадзе пры 100 °С роўная 77 г/100 г H2O, а пры 20 °С — 20,5 г/100 г H2O.

Дадзена:

m(CuSO4) = 129 г

s100(CuSO4) = 77 г/100 г H2O

s20(CuSO4) = 20,5 г/100 г H2O

m(CuSO4 · 5H2O) = ?

Рашэнне

1. Масавыя долі солі ў насычаных растворах:

straight omega to the power of 100 left parenthesis CuSO subscript 4 right parenthesis space equals space fraction numerator space m left parenthesis CuSO subscript 4 right parenthesis over denominator m left parenthesis straight р minus ру right parenthesis end fraction space equals space fraction numerator 77 over denominator 100 space plus space 77 end fraction space equals space 0 comma 435,

straight omega to the power of 20 left parenthesis CuSO subscript 4 right parenthesis space equals space fraction numerator space m left parenthesis CuSO subscript 4 right parenthesis over denominator m left parenthesis straight р minus ру right parenthesis end fraction space equals space fraction numerator 20 comma 5 over denominator 100 space plus space 20 comma 5 end fraction space equals space 0 comma 17.

2. Маса зыходнага раствору роўная m100(р-ру) = 129 : 0,435 = 297 г.

3. Няхай колькасць крышталегідрату, які выпаў у асадак, роўная х моль, тады яго маса роўная 250х г. Пры гэтым асадак утрымлівае х моль бязводнай солі, маса якой роўная 160х. Маса солі ў канчатковым растворы будзе роўная 129 – 160х, а маса канчатковага раствору роўная 297 – 250х.

Складаем ураўненне :

0 comma 17 equals fraction numerator 129 space – space 160 х over denominator space 297 space – space 250 х end fraction.

Адкуль х = 0,668, гэта значыць n(CuSO4 · 5H2O) = 0,668 моль.

4. Маса крышталегідрату роўная:

m(CuSO4 · 5H2O) = 0,668 моль · 250 г/моль = 167 г.

Адказ: m(CuSO4 · 5H2O) = 167 г.

Звярніце ўвагу на тое, што маса крышталегідрату CuSO4 · 5H2O, які выпаў у асадак, аказалася большай за масу бязводнай солі CuSO4, узятай для перакрышталізацыі.

Пры прыгатаванні раствораў іх нярэдка даводзіцца змешваць. Неабходна разлічваць канцэнтрацыю атрыманага пры гэтым раствору. Разгледзім, як гэта зрабіць, на прыкладзе 3.2.