§ 24. Прыгатаванне раствораў

Пытанні, заданні, задачы

1. Ці змяняюцца масавая доля растворанага рэчыва і яго малярная канцэнтрацыя пры змяненні тэмпературы раствору?

2. Разлічыце масавую долю солі ў растворы, атрыманым пры растварэнні 30 г солі ў 270 г вады.

3. Разлічыце масу хларыду натрыю і аб’ём дыстыляванай вады, неабходных для прыгатавання фізіялагічнага раствору масай 20 кг з масавай доляй солі 0,9 %.

4. Разлічыце малярную канцэнтрацыю рэчыва ў растворы аб’ёмам 2,5 дм3, калі ў ім утрымліваецца гідраксід калію:

  • а) колькасцю 0,75 моль;
  • б) масай 42,0 г.

5. Разлічыце масавую долю берталетавай солі KClO3 ў яе насычаным растворы. Растваральнасць солі пры 10 °С складае 5 г на 100 г вады.

6. Разлічыце масавую долю сульфату натрыю ў растворы, атрыманым пры растварэнні ў вадзе масай 500 г крышталегідрату Na2SO4 10H2O масай 16,1 г.

7. У вадзе масай 50 г растварылі серную кіслату масай 50 г. Разлічыце масавую долю і малярную канцэнтрацыю кіслаты ў растворы, калі яго шчыльнасць роўная 1,395 г/см3.

8. Разлічыце аб’ём (см3) і малярную канцэнтрацыю (моль/дм3) пры 20 °С раствору з ρ = 1,55 г/см3, атрыманага змешваннем 50 см3 вады (ρ = 1,00 г/см3) з 50 см3 сернай кіслаты (ρ = 1,83 г/см3).

9. Масавая доля сернай кіслаты ў растворы роўная 0,620, а яе малярная канцэнтрацыя складае 9,61 моль/дм3. Чаму роўны аб’ём (см3) гэтага раствору масай 200 г?

10. Раствор масай 450 г з масавай доляй сульфату жалеза(II), роўнай 30,0 %, астудзілі, у выніку чаго з гэтага раствору вылучыўся асадак FeSO4 7H2O масай 99,0 г. Чаму роўная масавая доля (у %) сульфату жалеза(II) у растворы над асадкам крышталегідрату?