§ 21.1. Закон дзейных мас

Самакантроль

1. Згодна з законам дзейных мас, скорасць гамагеннай хімічнай рэакцыі прама прапарцыйная:

  • а) масам рэаруючых рэчываў;
  • б) масам утвораных рэчываў;
  • в) масе каталізатара;
  • г) канцэнтрацыям рэагуючых рэчываў.

2. Канстанта скорасці рэакцыі залежыць ад:

  • а) прыроды рэагуючых рэчываў;
  • б) тэмпературы;
  • в) прысутнасці каталізатара;
  • г) канцэнтрацыі рэагуючых рэчываў.

3. Пры памяншэнні масы парашку жалеза ўдвая канстанта скорасці рэакцыі begin mathsize 14px style 2 Fe space plus space straight O subscript 2 stack space equals space with italic space t on top 2 FeO end style:

  • а) не зменіцца;
  • б) паменшыцца ўдвая;
  • в) павялічыцца ўдвая;
  • г) паменшыцца прапарцыйна змене плошчы паверхні парашку.

4. Формула ʋ = k · с(А) можа апісваць залежнасць скорасці ад канцэнтрацыі рэагуючага рэчыва для рэакцыі:

  • a) C(цв) + O2(г) = CO2(г);
  • б) BaO(цв) + SO2(г) = BaSO3(цв);
  • в) Zn(цв) + H2SO4(р-р) = ZnSO4(р-р) + H2(г);
  • г) N2O4(г) rightwards arrow over leftwards arrow NO2(г) + NO2(г).

5. Павелічэнне ў 3 разы канцэнтрацыі рэчыва NO2 у рэакцыі NO2 + NO2 rightwards arrow over leftwards arrow N2O4 прывядзе да павелічэння скорасці:

  • а) у 3 разы;
  • б) у 6 разоў;
  • в) у 9 разоў;
  • г) у 12 разоў.