§ 21.1. Закон дзейных мас

Пытанні, заданні, задачы

1. Назавіце фактары, якія ўплываюць на скорасць хімічных рэакцый. Чаму скорасць хімічных рэакцый змяняецца ў працэсе іх працякання?

2. Ад якіх фактараў залежыць канстанта скорасці хімічнай рэакцыі? Ці змяняецца значэнне канстанты скорасці ў працэсе рэакцыі?

3. Чаму ў працэсе працякання хімічнай рэакцыі яе скорасць змяняецца?

4. Растлумачце, чаму большасць хімічных рэакцый працякае пастадыйна. Які сэнс паняцця «элементарная хімічная рэакцыя»?

5. Запішыце выраз закона дзейных мас для рэакцый:

  • a) begin mathsize 14px style FeO space plus space CO stack space equals with t on top space space Fe space plus space CO subscript 2 upwards arrow end style;
  • б) begin mathsize 14px style straight O space plus space straight O space equals space straight O subscript 2 end style;
  • в) begin mathsize 14px style 2 SO subscript 3 stack space equals with t on top space 2 SO subscript 2 space plus space straight O subscript 2 end style.

6. У колькі разоў зменіцца скорасць гамагеннай рэакцыі:

  • а) A → …;
  • б) 2A → …;
  • в) A + Б → …

пры павелічэнні малярнай канцэнтрацыі рэагенту А ў 6 разоў?

7. Скорасць элементарнай хімічнай рэакцыі

А(г) + 2Б(г) = В(г)

пры канцэнтрацыі рэчыва А, роўнай 0,2 моль/дм3, і канцэнтрацыі рэчыва Б, роўнай 0,3 моль/дм3, складае 3,6 ∙ 10–5 моль/(дм3 ∙ с). Вызначце канстанту скорасці гэтай рэакцыі. У якіх адзінках яна выражаецца?

8. У хімічным рэактары аб’ёмам 100 дм3 паміж газападобнымі рэчывамі А і Б адбываецца хімічная рэакцыя А + Б = АБ, для якой ураўненне закона дзейных мас мае выгляд:

ʋ = kc(A) ∙ c(Б).

У якім выпадку рэакцыя працякае хутчэй:

  • а) колькасць рэчыва А роўная 1 моль, а рэчыва Б — 2 моль;
  • б) колькасць рэчыва А роўная 2 моль, а рэчыва Б — 4 моль.

Як суадносяцца скорасці рэакцыі ў выпадках а) і б)?

9. Як павінна змяніцца (павялічыцца або зменшыцца) скорасць хімічнай рэакцыі, якая працякае па ўраўненні

NaHCO3 + HCl = NaCl + H2O + CO2↑,

калі разбавіць растворы зыходных рэчываў? Абгрунтуйце свой адказ.

10. У хімічны рэактар аб’ёмам 50 дм3 увялі газападобнае рэчыва А колькасцю 20 моль і газападобнае рэчыва Б колькасцю 40 моль, паміж якімі адбылася элементарная хімічная рэакцыя А + 2Б = В. Вызначце суадносіны скорасцей гэтай рэакцыі ў пачатковы момант і момант, да якога прарэагавала палова рэчыва А.