§ 21.1. Закон дзейных мас

Пры пастаяннай тэмпературы скорасць гамагеннай хімічнай рэакцыі прама прапарцыйная здабытку канцэнтрацый рэагуючых рэчываў.

Канстанта скорасці  хімічнай рэакцыі не залежыць ад канцэнтрацыі рэагентаў, але залежыць ад іх прыроды і тэмпературы, пры якой працякае рэакцыя.