§ 20. Скорасць хімічных рэакцый

*Самакантроль

1. Хуткасць хімічнай рэакцыі ў СІ вымяраецца:

  • а) моль/(дм3 · с);
  • б) г/(дм3 · с);
  • в) г/с;
  • г) моль/с.

2. Паводле графіка вызначце, якая з рэакцый працякае ў пачатковы перыяд часу з большай хуткасцю:

  • а) 1;
  • б) 2;
  • в) 3;
  • г) 4.

3. На малюнку паказаны графік змены канцэнтрацыі прадукту неабарачальнай хімічнай рэакцыі ад часу рэакцыі. Штрыхавымі лініямі вылучаны аднолькавыя прамежкі часу: Δt1 = Δt2.

Пры гэтым справядлівымі з’яўляюцца сцвярджэнні:

  • а) хуткасць утварэння прадукту ў прамежку часу Δt1 вышэйшая, чым у прамежку Δt2;
  • б) змяненне канцэнтрацыі прадукту ў прамежку часу Δt2 вышэйшае, чым у прамежку Δt1;
  • в) канцэнтрацыя прадукту праз пэўны час перастае змяняцца;
  • г) гарызантальны ўчастак графіка сведчыць пра заканчэнне рэакцыі за кошт поўнага ператварэння зыходных рэчываў у прадукты.

4. Больш нізкай энергіі актывацыі адпавядае:

  • а) меншая хуткасць хімічнай рэакцыі;
  • б) больш высокая хуткасць рэакцыі;
  • в) меншая колькасць вылучанай цеплаты;
  • г) большая колькасць вылучанай цеплаты.

5. У аднастадыйнай рэакцыі А + Б = В канцэнтрацыя рэчыва А змянілася ад 2,2 моль/дм3 да 1,6 моль/дм3 за час, роўны 15 с. Сярэдняе значэнне хуткасці расходавання рэчыва Б роўнае моль/(дм3 · с):

  • а) 9;
  • б) 0,6;
  • в) 0,4;
  • г) 0,04.