§ 20. Скорасць хімічных рэакцый

Пытанні, заданні, задачы

1. Як па меры працякання рэакцыі змяняюцца колькасці (моль) і малярная канцэнтрацыя (моль/дм3):

  • а) рэагентаў;
  • б) прадуктаў?

2. Як змяняецца скорасць рэакцыі па меры яе працякання?

3. Чаму для вылічэння скорасці рэакцыі неабходна, каб аб’ём рэакцыйнай сумесі быў пастаянным?

4. Як разлічваюць сярэднюю скорасць хімічнай рэакцыі зыходзячы з ураўнення рэакцыі, аб’ёму рэакцыйнай сумесі і змянення колькасці (моль) аднаго з рэчываў за інтэрвал часу t2t1? Напішыце адпаведны выраз.

5. Зыходзячы з уяўленняў пра энергію актывацыі, растлумачце, чаму для працякання экзатэрмічных рэакцый у шэрагу выпадкаў неабходна папярэдняе награванне рэагентаў.

6. Растлумачце фізічны сэнс выразу: «Скорасць хімічнай рэакцыі роўная 2 моль/(дм3 · с)».

7. У пасудзіне аб’ёмам 8 дм3 працякае рэакцыя (г) + Б(г) = 2В(г). Праз 2 мін пасля пачатку рэакцыі колькасць В склала 4,8 моль. Вызначце скорасць:

  • а) утварэння рэчыва В;
  • б) расходавання рэчыва Б.

8. Рэакцыя гідрыравання бензолу C6H6(г) + 3H2(г) = C6H12(г) працякала ў рэактары аб’ёмам 20 дм3. Зыходная колькасць вадароду складала 0,5 моль, а праз 10 мін яна аказалася роўная 0,3 моль. Разлічыце ў паказаным інтэрвале часу скорасць:

  • а) расходавання вадароду;
  • б) утварэння цыклагексану.

9. У працэсе ператварэння азону ў кісларод 2O3 = 3O2 малярная канцэнтрацыя азону паменшылася на 0,02 моль/дм3. На якую велічыню пабольшылася малярная канцэнтрацыя кіслароду?

10. У пачатку рэакцыі, якая працякае згодна з ураўненнем 2CO + O2 = 2CO2, канцэнтрацыя кіслароду ў рэактары была роўная 0,03 моль/дм3. Праз 20 с яна стала роўнай 0,02 моль/дм3. Разлічыце скорасць акіслення СО ва ўказаным інтэрвале часу. Як пры гэтым змяніліся малярныя канцэнтрацыі CO і СО2?