§ 20. Скорасць хімічных рэакцый

Скорасць хімічнай рэакцыі — гэта змяненне канцэнтрацыі рэчыва, што ўступае ў рэакцыю або ўтвараецца ў ёй, у адзінку часу.

Колькасна скорасць рэакцыі ў адносінах да любога зададзенага ўдзельніка выражаецца як адносіны змянення малярнай канцэнтрацыі гэтага ўдзельніка да інтэрвалу часу, за які адбылося змяненне.

Скорасць рэакцыі вызначаецца прыродай рэагуючых рэчываў.

Для працякання хімічнай рэакцыі рэагуючыя часціцы павінны сутыкнуцца адна з адной і валодаць энергіяй, дастатковай для разбурэння сувязей у зыходных рэчывах.