§ 19. Цеплавыя эфекты хімічных рэакцый

*Самакантроль

1. Значэнне цеплавога эфекту ў тэрмахімічным ураўненні рэакцыі залежыць ад:

  • а) прыроды рэагуючых рэчываў;
  • б) энергіі хімічнай сувязі ў прадуктах рэакцыі;
  • в) масы зыходных рэчываў;
  • г) агрэгатнага стану ўдзельнікаў рэакцыі.

2. Для экзатэрмічных рэакцый справядлівыя сцвярджэнні:

  • а) энергіі на разрыў зыходных сувязей у хімічных рэчывах затрачваецца менш, чым вылучаецца пры ўтварэнні новых сувязей;
  • б) адбываецца паглынанне цеплаты;
  • в) Q > 0;
  • г) Q < 0.

3. Узаемадзеянне вадароду і кіслароду выражаецца ўраўненнямі рэакцый:

2(г) + О2(г) = 2Н2О(г) + 483,6 кДж,

2(г) + О2(г) = 2Н2О(в) + 571,5 кДж.

Для абедзвюх з іх справядліва:

  • а) абедзве рэакцыі з’яўляюцца эндатэрмічнымі;
  • б) рэакцыі адрозніваюцца цеплавымі эфектамі;
  • в) цеплавы эфект другой рэакцыі вышэйшы, бо кандэнсацыя пароў вады суправаджаецца вылучэннем цеплаты;
  • г) энергіі на разрыў зыходных сувязей у хімічных рэчывах затрачваецца больш, чым вылучаецца пры ўтварэнні новых сувязей.

4. Акісленне цынку характарызуецца наступным тэрмахімічным ураўненнем:

2Zn(цв) + O2(г) = 2ZnO(цв) + 700 кДж.

Пры гэтым 35 кДж цеплаты вылучыцца, калі ў рэакцыю уступіць:

  • а) 13 г цынку;
  • б) 2,24 дм3 кіслароду;
  • в) 6,5 г цынку;
  • г) 112 дм3 кіслароду.
  • Аб’ёмы газаў дадзены пры н. у.

5. Пры згаранні вуглевадароду колькасцю 1 моль больш за ўсё вылучаецца энергіі ў выпадку:

  • а) СН4(г) + 2О2(г) = СО2 + 2Н2О(г) + 802,3 кДж;
  • б) С2Н4(г) + 3О2(г) = 2СО2 + 2Н2О(в) + 1400 кДж;
  • в) 2С2Н2(г) + 5О2(г) = 4СО2 + 2Н2О(в) + 2610 кДж;
  • г) С3Н8(г) + 5О2(г) = 3СО2 + 4Н2О(в) + 2220 кДж.