§ 19. Цеплавыя эфекты хімічных рэакцый

Пытанні, заданні, задачы

1. Укажыце ўраўненні экзатэрмічных і эндатэрмічных рэакцый:

  • а) 2 NaNO subscript 3 left parenthesis цв right parenthesis end subscript stack space equals space with t on top 2 NaNO subscript 2 left parenthesis цв right parenthesis end subscript space plus space straight O subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space – space 215 space кДж semicolon
  • б) CaCO subscript 3 left parenthesis цв right parenthesis end subscript space stack equals space with t on top CaO subscript left parenthesis цв right parenthesis end subscript space plus space CO subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis space end subscript – space 178 space кДж semicolon
  • в) stack straight С subscript 6 straight H subscript 6 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space with бензол below plus space 3 straight H subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript equals with Pt comma space 200 space degree straight C on top stack straight С subscript 6 straight H subscript 12 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript with цыклагексан below plus space 206 space кДж semicolon
  • г) straight H subscript 2 straight C equals CH subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space plus space straight H subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript stack space equals space with Pd on top straight H subscript 3 straight С minus CH subscript 3 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space plus space 137 space кДж.

2. Разлічыце колькасць цеплаты, якая вылучылася пры ўзаемадзеянні CaO колькасцю 0,2 моль з вадой. Тэрмахімічнае ўраўненне мае выгляд:

CaO(цв) + Н2O(в) = Ca(OH)2(цв) + 65 кДж.

3. Рэакцыі аксідаў кальцыю, стронцыю і барыю з вадой апісваюць тэрмахімічнымі ўраўненнямі:

  • а) CaO(цв) + H2O(в) = Ca(OH)2(цв) + 65 кДж;
  • б) SrO(цв) + H2O(в) = Sr(OH)2(цв) + 83 кДж;
  • в) BaO(цв) + H2O(в) = Ba(OH)2(цв) + 106 кДж.

Няхай маса кожнага з аксідаў роўная 100 г. У выпадку якой з рэакцый вылучыцца найбольшая колькасць цеплаты?

4. Разлічыце аб’ём (н. у.) метану, які згарэў у кіслародзе, у адпаведнасці з тэрмахімічным ураўненнем: СН4(г) + 2О2(г) = СО2(г) + 2Н2О(г) + 803 кДж, калі ў выніку рэакцыі вылучылася 80,3 кДж цеплаты.

5. Пры згаранні вугалю з утварэннем вуглякіслага газу вылучаецца вялікая колькасць цеплаты ў адпаведнасці з тэрмахімічным ураўненнем:

С(цв) + O2(г) = СО2(г) + 394 кДж.

Разлічыце колькасць цеплаты, якая вылучылася пры атрыманні аксіду аб’ёмам 10 дм3 (н. у.).

6. Вадкі пентан С5Н12 колькасцю 0,1 моль спалілі ў кіслародзе, у выніку чаго вылучылася 351 кДж цеплаты. Разлічыце цеплавы эфект дадзенай рэакцыі і складзіце яе тэрмахімічнае ўраўненне, калі вядома, што вада атрымана ў вадкім стане.

7. Цеплавы эфект рэакцыі згарання вугляроду да СО2 роўны 394 кДж/моль, а цеплата згарання 1 моль пентану з утварэннем вады ў выглядзе пары складае 3245 кДж. Супастаўце колькасць цеплаты, якая вылучаецца пры згаранні вугляроду і пентану аднолькавай масы.

8. Рэакцыя ізамерызацыі н-пентану (газ) у 2-метылбутан (газ) працякае з вылучэннем 7,1 кДж/моль цеплаты. Складзіце тэрмахімічнае ўраўненне рэакцыі. Разлічыце колькасць пентану, які ўступіў у рэакцыю, калі вядома, што ў ходзе эксперыменту вылучылася 2,0 кДж цеплаты.

9. У выніку поўнага тэрмічнага раскладання ўзору аксіду серабра(I) вылучыўся кісларод аб’ёмам  6,72 дм3 (н. у.) і паглынулася 18,6 кДж цеплаты. Разлічыце цеплавы эфект дадзенай рэакцыі і складзіце яе тэрмахімічнае ўраўненне.

10. Тэрмахімічнае ўраўненне рэакцыі згарання прапану мае выгляд:

С3H8(г) + 5O2(г) = 3CO2(г) + 4H2O(в) + 2220 кДж.

Колькі цеплаты вылучыцца пры згаранні прапану колькасцю 0,1 моль, калі прадуктам рэакцыі будзе вадзяная пара? Цеплата выпарэння вады складае 44 кДж/моль.