§ 17. Міжмалекулярнае ўзаемадзеянне і вадародная сувязь

*Самакантроль

1. Міжмалекулярнае ўзаемадзеянне ўзмацняецца ў радах:

  • а) С2Н6, СН4, С6Н14;
  • б) С2Н6, С6Н14, С15Н32;
  • в) Н2S, Н2Se, Н2Te;
  • г) С2Н5OH, С4Н10, С15Н32.

2. На малюнку паказана ўтварэнне вадароднай сувязі паміж:

  • а) малекуламі воды;
  • б) малекуламі вады і карбонавай кіслаты;
  • в) малекуламі вады і спірту;
  • г) малекуламі спірту.

3. Першае рэчыва за кошт вадароднай сувязі мае большую тэмпературу кіпення, чым другое, у парах:

  • а) SiH4 і СH4;
  • б) HF і HCl;
  • в) О2 і N2;
  • г) С2Н5ОН і С4Н10.

4. Утварэнне ўнутрымалекулярнай сувязі адлюстроўваюць схемы:

а) Варыянт <i>а</i>
б) Варыянт <i>б</i>
в) Варыянт <i>в</i>
г) Варыянт <i>г</i>

5. Узмацненне міжмалекулярнага ўзаемадзеяння прыводзіць да:

  • а) паніжэння лятучасці рэчываў;
  • б) зніжэнні інтэнсіўнасці паху;
  • в) паніжэння тэмпературы кіпення;
  • г) павышэння тэмпературы плаўлення.