§ 17. Міжмалекулярнае ўзаемадзеянне і вадародная сувязь

Агрэгатны стан малекулярных рэчываў вызначаецца сіламі міжмалекулярнага ўзаемадзеяння.

Сілы міжмалекулярнага ўзаемадзеяння маюць электрастатычную прыроду, але значна слабейшыя за хімічную сувязь.

Вадародная сувязь — гэта электрастатычнае ўзаемадзеянне паміж атамам вадароду адной малекулы і больш электраадмоўным атамам другой малекулы, якія нясуць адмоўны зарад і маюць непадзеленую электронную пару. Вадародныя сувязі могуць быць і ўнутрымалекулярнымі.