§ 14. Уласцівасці хімічных сувязей

Пытанні, заданні, задачы

1. Апішыце, як утвараецца:

  • а) трайная сувязь у малекуле азоту;
  • б) двайная сувязь у малекуле кіслароду.

2. Запоўніце табліцу, паставіўшы ў ячэйкі пад кожнай хімічнай сувяззю адпаведнае значэнне энергіі (167; 945; 418 кДж/моль) і даўжыні сувязі (0,145; 0,110; 0,125 нм). Растлумачце свой выбар.

Сувязь straight N long dash straight N straight N equals straight N straight N identical to straight N
Энергія, кДж/моль
Даўжыня, нм

3. Укажыце лік адзінарных і кратных сувязей у кожнай малекуле:

img
img
img
img
img

4. Адзначце палярныя і непалярныя кавалентныя сувязі:

img
img
img

5. Растлумачце, чаму і як змяняецца даўжыня сувязі паміж атамамі ў радзе

  • а) вугляроду: straight H subscript 3 straight C long dash CH subscript 3, straight H subscript 2 straight C equals CH subscript 2, HC identical to CH;
  • б) азоту: straight N identical to straight N, straight H subscript 2 straight N minus NH subscript 2.

6. Супастаўце даўжыню і энергію сувязі паміж атамамі вугляроду і кіслароду ў радзе:

метанол straight H subscript 3 straight C minus OH, метаналь straight H subscript 2 straight C equals straight O, чадны газ img.

7. Растлумачце памяншэнне тэрмічнай устойлівасці злучэнняў у радзе: Н2О, Н2S, Н2Se.

8. Растлумачце, чаму малекулы вадароду і фтору ўступаюць ва ўзаемадзеянне імгненна, а для ўзаемадзеяння малекул вадароду і азоту неабходны высокія тэмпература і ціск.

9. Намалюйце схему перакрывання атамных 1s- і 3p-арбіталей у малекуле H2X, калі адносная шчыльнасць гэтага газападобнага злучэння па вадародзе DН2 роўная 17.

10. Энергія сувязі ў малекуле O2 роўная 494 кДж/моль. Якую энергію трэба выдаткаваць, каб разарваць усе сувязі ва ўзоры кіслароду аб’ёмам 1 дм3 (н. у.)?