§ 14. Уласцівасці хімічных сувязей

Кавалентная сувязь характарызуецца даўжынёй, энергіяй, кратнасцю, накіраванасцю і палярнасцю:

  • • даўжыня — адлегласць паміж ядрамі хімічна звязаных атамаў;
  • • энергія сувязі — энергія, якую неабходна выдаткаваць на яе разрыў;
  • • кратнасць — лік электронных пар, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні сувязі;
  • • накіраванасць кавалентных сувязей вызначаецца арыентацыяй у прасторы атамных арбіталей, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні сувязі;
  • • палярнасць сувязі вызначаецца ступенню зрушвання агульнай электроннай пары да аднаго з атамаў;
  • • насычальнасць — здольнасць атама ўтвараць пэўны лік кавалентных σ-сувязей.

Іонная і металічная сувязі ненакіраваныя і ненасычальныя.