§ 13. Прырода і тыпы хімічнай сувязі

*Самакантроль

1. Правільнымі з’яўляюцца сцвярджэнні:

  • а) хімічная сувязь мае электрастатычную прыроду;
  • б) энергія двух асобных атамаў Сl меншая за энергію двух звязаных атамаў Cl;
  • в) атам вугляроду мае чатыры валентныя электроны;
  • г) разрыў хімічнай сувязі суправаджаецца паглынаннем энергіі.

2. За кошт агульных электронных пар утвараюцца сувязі:

  • а) кавалентная палярная;
  • б) іонная;
  • в) металічная;
  • г) кавалентная непалярная.

3. Іонная сувязь існуе ў злучэннях:

  • а) О2;
  • б) СsCl;
  • в) Mg(NO3)2;
  • г) Н2О.

4. Азот выступіў донарам электроннай пары ў злучэннях:

  • а) NН3;
  • б) NH4NO3;
  • в) NCl3;
  • г) (NH4)2SO4.

5. Электронную канфігурацыю, падобную да канфігурацыі атама аргону, мае іон:

  • а) Са2+;
  • б) F;
  • в) Na+;
  • г) S2–.