§ 13. Прырода і тыпы хімічнай сувязі

Пытанні, заданні, задачы

1. Вызначце тып хімічнай сувязі, прадстаўлены электроннымі схемамі:

а) img в) img
б) img г) img

2. Складзіце электронныя формулы малекул вадароду, хлору, хлоравадароду, вады, аміяку і ўкажыце лік звязаных і непадзеленых электронных пар у кожнай з іх.

3. Укажыце тып хімічнай сувязі паміж атамамі ў наступных злучэннях:

  • а) СaCl2, BaO, S8, CaF2, CCl4, сплаў Fe—C;
  • б) I2, SiO2, Na2S, О3, C2H5OH, сплаў Au—Cu.

4. Параўнайце электронныя схемы і электронныя канфігурацыі:

  • а) атама Li і іона Li+ у брамідзе літыю;
  • б) атама Сl і іона Сl у хларыдзе калію;
  • в) атама S і атама серы ў малекуле серавадароду.

5. Назавіце механізм утварэння сувязі паміж атамамі, якія маюць наступныя электронна-графічныя схемы знешніх электронных абалонак:

  • а) box enclose upwards arrow и img
  • б) img и img
  • в) box enclose downwards arrow и img

6. Згодна з прыведзенай схемай растлумачце механізм утварэння кавалентнай сувязі ў іоне гідраксонію пры ўзаемадзеянні малекулы вады і іона вадароду:

img

7. Выкарыстоўваючы значэнні электраадмоўнасці элементаў (табл. 7), абгрунтуйце тып хімічнай сувязі ў рэчывах і часціцах: NaCl, NH subscript 4 superscript plus, HCl, PCl subscript 5, LiF, SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript.

Хімічная формула рэчыва або часціцы Электраадмоўнасць атамаў Рознасць электраадмоўнасцей
∆χ
Тып хімічнай сувязі
χ1 χ2
         

8. Укажыце злучэнні, якія маюць як кавалентную, так і іонную сувязь: НСООН, CH3COONa, MgF2, MgSO4, NH4NO3, HNO3, KNO3, CaSO4, NH3.

9. Вызначце лік электронаў, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні кавалентных сувязей у іонах амонію колькасцю 3 моль.

10. Пры ўтварэнні метану з атамаў вугляроду і вадароду вылучаецца 1662 кДж/моль энергіі. Вылічыце сярэднюю энергію сувязі С—Н (кДж/моль).