§ 13. Прырода і тыпы хімічнай сувязі

Хімічная сувязь — гэта ўзаемадзеянне, у выніку якога асобныя атамы аб’ядноўваюцца ў больш устойлівыя складаныя сістэмы (малекулы, крышталі, іоны і інш.).

Хімічная сувязь мае электрастатычную прыроду.

Пры ўтварэнні хімічнай сувязі поўная энергія сістэмы ядраў і электронаў паніжаецца.

Вылучаюць тры асноўныя тыпы хімічнай сувязі: кавалентная, іонная і металічная, адрозныя характарам размеркавання электроннай шчыльнасці паміж атамамі, якія ўзаемадзейнічаюць.

Існуе два механізмы ўтварэння кавалентнай сувязі — абменны і донарна-акцэптарны.