§ 9. Стан электрона ў атаме

Для электрона характэрны ўласцівасці як часціцы, так і хвалі.

Атамная арбіталь — гэта характарыстыка стану электрона ў атаме, якая ўключае пэўнае значэнне энергіі, форму і памер электроннага воблака.

Электронную будову атама характарызуюць з дапамогай электроннай схемы, формулы электроннай канфігурацыі і электронна-графічнай схемы.