§ 6. Закон Авагадра як адзін з асноўных законаў хіміі

*Самакантроль

1. Для пастаяннай Авагадра правільныя сцвярджэнні:

  • а) паказвае лік атамаў у 0,12 г вугляроду-12;
  • б) адзінка вымярэння — моль–1;
  • в) яе значэнне залежыць ад тэмпературы і ціску;
  • г) выкарыстоўваецца для разлікаў, звязаных толькі з газападобнымі рэчывамі.

2. Аднолькавы аб’ём пры 0 °С і ціску 760 мм рт. сл. займаюць рэчывы, узятыя колькасцю 2 моль:

  • а) N2;
  • б) СН4;
  • в) Н2О;
  • г) CO2.

3. У аб’ёмных адносінах 1 : 2 рэагуюць:

  • а) O2 + Cu → CuO;
  • б) СН4 + O2 → CO2 + Н2О;
  • в) О2 + Н2 → Н2О;
  • г) O2 + SO2 → SO3.

4. Для якіх з пералічаных газаў адносная шчыльнасць па геліі роўная 7,5:

  • а) NO;
  • б) СО;
  • в) O2;
  • г) С2Н6.

5. Газ аб’ёмам 3 дм3 мае масу 7,767 г. Яго малярная маса (г/моль) роўная:

  • а) 17;
  • б) 28;
  • в) 32;
  • г) 58.