§ 3.3. Асновы

Самакантроль

1. Шчолачамі з’яўляюцца:

  • а) Са(ОН)2;
  • б) Al(OH)3;
  • в) Ва(OH)2;
  • г) Fe(OH)3.

2. Гідраксід цынку пры ўзаемадзеянні са шчолаччу можа ўтварыць:

  • а) ZnCl2;
  • б) K2ZnO2;
  • в) Zn(OH)Cl;
  • г) K2[Zn(OH)4].

3. Гідраксід натрыю рэагуе з:

  • а) СuCl2;
  • б) KCl;
  • в) Zn(OH)2;
  • г) SO2.

4. Атрымаць Fe(OH)3 можна ўзаемадзеяннем:

  • а) FeCl3 і Mg(OH)2;
  • б) Fe2O3 і H2O;
  • в) Fe(NO3)3 і NaOH;
  • г) FeСl3 і KOH.

5. Дзеяннем вады можна ажыццявіць ператварэнне:

  • а) Fe2O3 → Fe(OH)3;
  • б) ВаO → Ва(OH)2;
  • в) Ba(NO3)2 → Ba(OH)2;
  • г) Сu → Cu(OH)2.