§ 3.3. Асновы

Пытанні, заданні, задачы

1. Назавіце асновы: КОН, Са(ОН)2, Сu(OH)2, Ni(OH)2, Fe(OH)2, Fe(OH)3. Якія з іх адносяцца да нерастваральных, маларастваральных, растваральных?

2. Прывядзіце прыклад ураўнення рэакцыі ўзаемадзеяння шчолачы з амфатэрным гідраксідам:

  • а) у растворы;
  • б) у расплаве.

3. Дакажыце, што гідрат аміяку NH3 H2O адносіцца да асноў.

4. Пералічыце хімічныя ўласцівасці:

  • а) шчолачаў;
  • б) нерастваральных асноў;
  • в) амфатэрных гідраксідаў.

5. Складзіце ўраўненні рэакцый паміж гідраксідам натрыю і рэчывамі, формулы якіх СО2, Н2SO3, FeSO4, Mg(NO3)2. Назавіце ўтвораныя солі.

6. Абярыце рэагент (або рэагенты) для ажыццяўлення наступных ператварэнняў.

Ператварэнне Рэагенты
а) K → KОН;
б) CuCl2 → Cu(OH)2;
в) Fe2O3 → Fe(OH)3;
г) BaO → Ba(OH)2
1) Mg(OH)2;
2) NaOH;
3) NaCl;
4) HCl;
5) H2O

7. Складзіце ўраўненні дысацыяцыі рэчываў Zn(OH)Cl і LiOH. Якое з іх не адносіцца да шчолачаў? Чаму?

8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

  • a) Cu(OH)2 begin mathsize 12px style not stretchy rightwards arrow with 1 on top end style CuSO4 begin mathsize 12px style not stretchy rightwards arrow with 2 on top end style Cu(OH)2 begin mathsize 12px style not stretchy rightwards arrow with 3 on top end style CuOH begin mathsize 12px style not stretchy rightwards arrow with 4
HCl on top end style …;
  • б) Na begin mathsize 12px style not stretchy rightwards arrow with 1 on top end style NaOH begin mathsize 12px style not stretchy rightwards arrow with 2 on top end style Fe(OH)3 begin mathsize 12px style not stretchy rightwards arrow with 3 on top end style Fe2O3 begin mathsize 12px style not stretchy rightwards arrow with 4
straight H subscript 2 SO subscript 4 on top end style ….

9. Укажыце афарбоўку лакмусу ў растворы, атрыманым пры дадаванні да раствору, які ўтрымлівае гідраксід натрыю масай 10 г, раствору, што ўтрымлівае серную кіслату такой самай масы.

10. Да раствору гідраксіду натрыю масай 150 г з масавай доляй шчолачы 3 % дадалі натрый масай 2,3 г. Вызначце масавую долю рэчыва ў канчатковым растворы (з дакладнасцю да чатырох значных лічбаў).