§ 3.3. Асновы

Хімічныя ўласцівасці і атрыманне нерастваральных асноў

Адзначым дзве найважнейшыя хімічныя ўласцівасці нерастваральных асноў:

1) пры награванні раскладаюцца на аксід і ваду:

Fe(OH)2 equals with t on top FeO + H2O;

2) узаемадзейнічаюць з кіслотамі, утвараючы соль і ваду:

Mg(OH)2 + 2HNO3 = Mg(NO3)2 + 2H2O.

Для атрымання нерастваральных асноў на растворы солей металаў уздзейнічаюць растворамі шчолачаў:

2NaOH + FeSO4 = Fe(OH)2↓ + Na2SO4.