§ 3.3. Асновы

Хімічныя ўласцівасці і атрыманне шчолачаў

Да агульных хімічных уласцівасцей шчолачаў адносяць іх уздзеянне на індыкатары і ўтварэнне солей у рэакцыях з кіслотамі, кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі, амфатэрнымі гідраксідамі і радам солямі. Акрамя таго, некаторыя шчолачы могуць раскладацца пры награванні.

Агульныя хімічныя ўласцівасці шчолачаў абумоўлены наяўнасцю іона OH у іх водных растворах: KOH → K+ + OH, Сa(OH)2 → Сa2+ + 2OH.

У якасці прыкладаў прывядзём наступныя рэакцыі:

1) з кіслотамі:

NaOH + HCl = NaCl + H2O (рэакцыя нейтралізацыі);

2) з кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі:

2NaOH + SiO2 = Na2SiO3 + H2O,

2NaOH + ZnO equals with сплаўленне on top Na2ZnO2 + H2O;

3) з амфатэрнымі гідраксідамі:

Al(OH)3 + 3NaOH(р-р) = Na3[Al(OH)6],

Al(OH)3 + NaOH(цв) equals with t on top NaAlO2 + 2H2O;

4) з солямі:

FeCl3 + 3NaOH = Fe(OH)3↓ + 3NaCl (рэакцыя абмену);

5) раскладанне некаторых шчолачаў пры награванні:

Ca(OH)2 equals with t on top CaO + H2O,

Ba(OH)2 equals with t on top BaO + H2O.

Шчолачы часцей за ўсё атрымліваюць наступнымі спосабамі:

1) узаемадзеяннем актыўных (шчолачных і шчолачназямельных) металаў з вадой:

2Na + 2H2O = 2NaOH + H2↑,

Сa + 2H2O = Сa(OH)2 + H2↑;

2) узаемадзеяннем аксідаў шчолачных і шчолачназямельных металаў з вадой:

Na2O + H2O = 2NaOH,

СaO + H2O = Сa(OH)2;

3) электролізам водных раствораў солей, з якім вы пазнаёміцеся, вывучаючы матэрыял § 45.1.