§ 3. Асноўныя класы неарганічных злучэнняў

Пытанні, заданні, задачы

1. Запоўніце табліцу, выкарыстоўваючы формулы рэчываў: Fe(ОН)2, СаО, Н2SO4, SО3, СО2, NaOH, Na2SO4, НСl, Н2SO3, K3PO4, Ba(ОН)2, KСl.

Аксіды Кіслоты Асновы Солі
       

2. Выпішыце формулы аднаасноўных кіслот: H3PO4, СН3СООН, НI, H2S, HNO2.

3. Складзіце формулы аксідаў: а) адпаведных кіслотам:

Кіслата begin mathsize 14px style straight H straight N with plus 3 on top straight O subscript 2 end style begin mathsize 14px style straight H straight N with plus 5 on top straight O subscript 2 end style begin mathsize 14px style straight H subscript 3 straight P with plus 5 on top straight O subscript 4 end style begin mathsize 14px style straight H subscript 2 straight C with plus 4 on top straight O subscript 3 end style begin mathsize 14px style straight H subscript 2 straight S with plus 6 on top straight O subscript 4 end style begin mathsize 14px style straight H subscript 2 straight S with plus 4 on top straight O subscript 3 end style
Кіслотны аксід

б) адпаведных асновам:

Аснова LiOH NaOH Ba(OH)2 Ca(OH)2 Fe(OH)2 Sr(OH)2
Асноўны аксід

4. Назавіце рэчывы, формулы якіх:

  • a) Fe2O3, Fe(ОH)2, H2S, CuCl2, SО3, H2SO3, Mn(ОH)2;
  • б) СО, КОН, МgCl2, HNO3, Fe2O3, Al2(SO4)3, Cu2O, Cu(OH)2.

5. Складзіце формулы рэчываў:

  • а) аксід барыю, гідраксід жалеза(III), cтэарат калію, сульфат натрыю, сульфід кальцыю, сульфат калію;
  • б) аксід літыю, аксід медзі(I), гідраксід барыю, фасфат кальцыю, фтарыд натрыю, стэарат кальцыю.

6. Выберыце рэчывы, якія рэагуюць:

  • а) з салянай кіслатой: гідраксід жалеза(II), аксід вугляроду(IV), аксід магнію, гідраксід барыю, хларыд барыю;
  • б) з гідраксідам калію: аксід магнію, аксід вугляроду(IV), серная кіслата, хларыд натрыю, хларыд жалеза(II).

Складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый.

7. Вылічыце і параўнайце масавую долю натрыю ў яго хларыдзе і сульфаце.

8. Вызначце элемент Х і назавіце злучэнне K3ХO4, масавая доля кіслароду ў якім роўная 30,19 %.

9. Назавіце рэчывы ў схеме, складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

Вa rightwards arrow with 1 on top ВаО rightwards arrow with 2 on top Вa left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 stack rightwards arrow with 3 on top ВаСl subscript 2 rightwards arrow with 4 on top ВaCO subscript 3 rightwards arrow with 5 with HNO subscript 3 on top on top space horizontal ellipsis

10. Разлічыце масавую долю хлору ў сумесі, у якой масавая доля хларыду калію складае 67 %, хларыду натрыю — 27 %, аксідаў крэмнію і жалеза — 6 %.