§ 2. Простыя і складаныя рэчывы. Рэчывы малекулярнай і немалекулярнай будовы
Адносная малекулярная (формульная) маса
Маса любой малекулы роўная суме мас атамаў, якія яе ўтвараюць, а значыць, і адносная малекулярная маса (Мr) роўная суме адносных атамных мас:
Аналагічна разлічваецца адносная формульная маса рэчываў немалекулярнай будовы:
Адноснай малекулярнай (формульнай) масай рэчыва Mr называецца безразмерная фізічная велічыня, якая паказвае, у колькі разоў маса малекулы (формульнай адзінкі) большая за адзінку атамнай масы mu.
Па хімічнай формуле можна разлічыць масавыя долі элементаў у рэчыве:
,
дзе х — лік атамаў элемента Э. Напрыклад, масавая доля серы ў пірыце: