*§ 0-6. Сказы з адасобленымі членамі. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі, акалічнасці, дапаўненні, удакладняльныя члены сказа, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля

Практыкаванне 9

Прачытайце тэкст. Выпішыце сказы з адасобленымі членамі, расстаўляючы знакі прыпынку.

Лебедзь ляціць выцягнуўшы наперад сваю гнуткую шыю рассякаючыс паветра магутнымі ўзмахамі вялікіх крылаў. І вецер свішча і спявае ў яго крылах. Ён ляціць беласнежна-белы на фоне блакітнага неба з белымі кучаравымі воблачкамі якія адлюстроўваюццас ў блакітнай вадзе. Абагнаўшы лябёдку з малымі ён апусціўся на ваду нібы ахоўваючыс сям’ю з боку адкрытага возера…
Адкуль з’явілася гэта шчаслівая пара? Відаць прыляцелі яны з суседняй Літвы, з запаведніка на возеры Жувінтэс. На гэтым возеры асвоіўшыся і прывыкнуўшы да асяроддзя дзікія лебедзі прыжыліся даўно (Паводле В. Вольскага).

Зрабіце сінтаксічны разбор аднаго сказа з адасобленымі членамі.