*§ 0-6. Сказы з адасобленымі членамі. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі, акалічнасці, дапаўненні, удакладняльныя члены сказа, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 11 клас |
Книга: | *§ 0-6. Сказы з адасобленымі членамі. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі, акалічнасці, дапаўненні, удакладняльныя члены сказа, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Пятница, 20 Декабрь 2024, 13:36 |
Практыкаванне 1
Прачытайце верш. Вызначце яго жанр і асноўную думку. Назавіце адасобленыя члены сказа. Абгрунтуйце іх адасабленне.
Парог вычасаны з успамінаў
Астаўся за мной;
Дзверы на завесах цвыркуновай песні
Асталіся за мной;
Вокны зашклёныя вачамі блізкіх
Асталіся за мной;
Хата пакрытая крыламі ластавак
Асталася за мной, —
Як жа мне не азірнуцца назад,
Нават калі б я стаў
Слупом солі.
М. Танк.
Спішыце тэкст, расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце адасобленыя члены сказа.
•Выпішыце дзеепрыметнікі і пакажыце, як яны ўтварыліся.
Практыкаванне 2
Запішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку. Абгрунтуйце іх пастаноўку.
1. Ценьм перабег на поплаў праз дарогу і сцішаны ў зялёных хвалях знікф (У. Хадыка). 2. Ужо не вернеццас ніколі краса адцвіўшая даўно (П. Трус). 3. Сярэдняга росту шырокі і прысадзісты ён усім сваім выглядам сведчыў аб дэмакратычнасці свайго паходжання (Я. Колас). 4. Дождж асыпаў зямлю; асмяглая ад спёкі яна глытала свежае пітво і дыхала багатая з палёгкай духмянасцю, пяшчотай і цяплом (К. Кірэенка). 5. Павел сярдзіты стаяў ля сцяны (А. Александровіч). 6. Хутчэй бы прыйшла зіма белая і маладая з малінавымі маразамі са звонам канькоў на лёдзе і навагодняй ёлкай (П. Панчанка). 7. Над вяршаллем хвой угары лёгка слізгаў вышчарблены маладзічок месяца, аздабляючы змрочнае без зор неба (В. Быкаў). 8. Месяц яркі і круглы абліў наваколле халодным святлом (З. Бядуля). 9. Дружбы шмат сардэчнай у людзейм шчырай слаўнай і вясёлай (А. Астрэйка). 10. Я спыніўся аслеплены сонцам толькі на ўзлеску, перад полем (Б. Сачанка). 11. Лес направа ад вёскі шумеў панура і грозна (З. Бядуля).
•Зрабіце сінтаксічны разбор двух першых сказаў.
•Выпішыце са сказаў 5 слоў, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае.
Звярніце ўвагу!
Адасобленыя азначэнні дапамагаюць засяродзіцца на асноўных прыметах і характарыстыках таго ці іншага прадмета, з’явы, падзеі, дакладна выявіць той аспект, які найбольш выразна перадае гэтыя прыметы. |
Практыкаванне 3
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Падбярыце загаловак.
Дрымучая душа настойліва патрабавала кніг.
Мы з Ганькай па-змоўніцку ішлі вузкімі вулачкамі, скверамі, спрытна пераскокваючы з адной бетоннай пліткі на другую, каб не наступіць на стыкі. Навыперадкі дабягалі да бібліятэкі і разам, штурхаючыся, праглядалі кніжныя палічкі. Шукалі без асаблівай мэты — што-небудзь новае, нябачанае, корпаліся самааддана і пачувалі сябе археолагамі.
Кніжкі сустракаліся самыя розныя і замежныя д..тэктывы і фантаст..ка і ў значна больш сціплых вокла..ках класіка беларуская і руская. Некаторыя навюткія з чысценькімі белымі старонкамі хрусткімі як кр..мяныя яблыкі. Некаторыя старыя зачытаныя залюбл..ныя з разламаным пераплётам з пажоўклымі лістамі якія ўсё спрабуюць вызваліцца ра..ляцецца ў..пуджанай чарадой птахаў.
Водар кніжнага пыл.. тонкі ледз..ве ўлоўны самая ўтульная рэч якая толькі ёсць на гэтым свеце. Так я меркавала тады так мяркую і зараз.
Не так даўно ў букінісце перабіра..чы кнігі я выпадкова ра..гарнула адну вельмі любімую некім кніжку з казкамі народаў свет.. старую зацёртую. Па змятым лістку р..збягаліся вялікія крывавыя літары ўжо трохі выцвілыя.
— Жыў сабе на свеце вожык, — старанна пісаў нехта.
Гэта быў дробны кавалачак вожыкавай сагі.
Гэта была альфа і амега, пачатак пачаткаў. Ды і, увогуле, нават фінал любой гісторыі — гэта проста пачатак новай. Штосьці заканчваецца, штосьці пачынаецца. Таму сапраўдныя гісторыі, як і жыццё, не заканчваюцца ніколі (Паводле М. Латышкевіч).
Спішыце выдзеленыя абзацы тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных і адасобленых членах сказа.
Разгледзьце выяву помніка, адкрытага ў Дні беларускага пісьменства ў Глыбокім. Карыстаючыся рознымі крыніцамі інфармацыі, раскажыце, што сімвалізуе разгорнутая кніга і якія словы можна прачытаць на яе старонках.
Практыкаванне 4
Прачытайце тэкст, прапанаваны ў якасці рэкламы Беларусі.
Самобытность и мелодика языка
В водовороте веселья и радости закружат вас белорусские традиции и национальные праздники. Белорусы по праву считаются самой толерантной нацией, гостеприимно принимающей приезжих.
В формирование белорусской культуры внесли вклад многие народы, представителей которых можно увидеть на фестивале национальных культур в Гродно. Летом проходит фестиваль сельской культуры «Заборский фест», где белорусские традиции можно не только увидеть, но и попробовать на вкус. Языческий праздник Купалье, отмечающийся в ночь с 6 на 7 июля, обязательно сопровождается народными обрядами, песнями, хороводами.
Традиционная белорусская культура неотъемлемо связана с ремесленничеством. Резьба по дереву, гончарство, вышивка — далеко не всё, в чём преуспели наши предки.
Посмотреть на работу современных мастеров можно в некоторых деревнях или в музейном комплексе старинных народных ремёсел и технологий «Дудутки».
Поэтому лучшим напоминанием о Беларуси станут небольшие сувениры — тканый рушник, расшитый орнаментом, изделие из соломки или льняная скатерть, а может быть, валенки, украшенные бисером, которые согреют вас в непогоду.
Находясь в нашей стране, обязательно попросите поговорить с вами на белорусском языке, вслушайтесь в мелодику его звучания, отшлифованную столетиями. Ведь неспроста белорусский язык, по признанию многих учёных, считается одним из самых мелодичных языков (По изданию «Беларусь. Гостеприимство без границ»).
Запішыце тэкст па-беларуску. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры адасобленых членах сказа.
Разгледзьце выяву млына ў аграсядзібе «Стары млын». Складзіце праспект падарожжа ў гэту аграсядзібу. Выкарыстоўвайце сказы з адасабленнямі.
Практыкаванне 5
Дапоўніце і запішыце сказы, развіўшы выдзеленае слова адасобленым азначэннем. Растлумачце ўмовы адасаблення.
1. Вузкая сцяжынка бегла лесам. 2. Дождж лінуў раптоўна. 3. Густа высіліся сосны. 4. Яны не маглі прадбачыць будучыні. 5. Школа даўно чакала іх. 6. Будучыня малявалася радаснай, бязвоблачнай.
Адасобленыя прыдаткі
П р ы д а т к і, выражаныя адзіночнымі назоўнікамі або назоўнікамі з паясняльнымі словамі, а д а с а б л я ю ц ц а ў наступных выпадках: |
Практыкаванне 6
Прачытайце інфармацыю. На яе аснове складзіце і запішыце сказы з прыдаткамі. Падкрэсліце прыдаткі, назавіце ўмовы іх адасаблення.
1. Максім Багдановіч (1891—1917). Беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнавец. Аўтар вершаў «Слуцкія ткачыхі», «Па-над белым пухам вішняў», «Маладыя гады», «Беларусь, твой народ дачакаецца», «Пагоня» і інш. Адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў — «Вянок» (Вільня, 1913).
2. Язэп Драздовіч (1888—1954). Беларускі мастак, этнограф, пісьменнік. Прадстаўнік рамантычнага напрамку ў беларускім мастацтве. Стварыў графічныя серыі, прысвечаныя старажытнай замкавай архітэктуры Беларусі («Мір», «Крэва», «Ліда»). Шэраг работ прысвечаны Францыску Скарыне. Маляваў насценныя дываны.
3. Язэп Лёсік (1883—1940). Беларускі мовазнавец, пісьменнік, педагог. Пісаў нарысы па гісторыі Беларусі. Аўтар прац па беларускай мове «Беларуская мова. Пачатковая граматыка» (1924), «Беларуская мова. Правапіс» (1924), «Сінтаксіс беларускае мовы» (1925), «Граматыка беларускае мовы» (1926).
4. Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938). Беларускі мовазнавец, перакладчык, літаратуразнавец. Аўтар «Беларускай граматыкі для школ» (1918). У 20-я гады XX стагоддзя — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў Таварыства беларускай школы.
5. Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876—1916). Беларуская паэтка-рэвалюцыянерка. Настаўнічала ў вёсцы. У 1906 годзе надрукавала зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні прасякнуты гуманізмам, павагай да чалавека працы.
Адасобленыя дапаўненні
А д а с а б л я ю ц ц а д а п а ў н е н н і, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, уключаючы і інш.: Усе мае карпілаўцы, за выключэннем двух-трох чалавек, «адпачываюць» (С. Давідовіч). На зямлі, замест карычневай, сухой і слізкай ігліцы, слаліся дываны з сухіх імхоў (І. Гурскі). Усе смяяліся лёгка, голасна, апрача Толі (Б. Мікуліч). |
Практыкаванне 7
Спішыце сказы, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце адасобленыя дапаўненні.
1. У той дзень для Марылі апрача гэтага падарунка не было н..чога больш д..рагога на свеце. 2. Алесь з маленства працаваў на пол.. замест бацькі. 3. Усё лета за выключэннем аднаго-дв..х тыдняў дзеці адпачывалі ў аздараўленчым лагеры. 4. Акрамя карасёў у рэ..цы багата ракаў. 5. Усе вучні ўключаючы новенькіх пайшлі на суботнік. 6. Замест радас..ці ў вачах з’явілася н..задавальнен..е. 7. Усе дрэвы за выключэннем старога дуб.. у пачатку мая выпусцілі першыя лісточкі. 8. Хадзіў тут нехта і акрамя нас.
Практыкаванне 8
Прачытайце. Устанавіце адпаведнасць паміж беларускімі і рускімі прыказкамі. Якія вобразы ляжаць у іх аснове?
1) Вады не засіліш (не)паварушыўш..ся рыбы не зловіш (не)памачыўш..ся. |
а) Волка бояться — в лес не ходить. |
Запішыце беларускія прыказкі, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку.
Практыкаванне 9
Прачытайце тэкст. Выпішыце сказы з адасобленымі членамі, расстаўляючы знакі прыпынку.
Лебедзь ляціць выцягнуўшы наперад сваю гнуткую шыю рассякаючыс паветра магутнымі ўзмахамі вялікіх крылаў. І вецер свішча і спявае ў яго крылах. Ён ляціць беласнежна-белы на фоне блакітнага неба з белымі кучаравымі воблачкамі якія адлюстроўваюццас ў блакітнай вадзе. Абагнаўшы лябёдку з малымі ён апусціўся на ваду нібы ахоўваючыс сям’ю з боку адкрытага возера…
Адкуль з’явілася гэта шчаслівая пара? Відаць прыляцелі яны з суседняй Літвы, з запаведніка на возеры Жувінтэс. На гэтым возеры асвоіўшыся і прывыкнуўшы да асяроддзя дзікія лебедзі прыжыліся даўно (Паводле В. Вольскага).
•Зрабіце сінтаксічны разбор аднаго сказа з адасобленымі членамі.