*§ 4-1. Даданыя члены сказа. Віды дапаўнення, азначэння, акалічнасці. Сінтаксічная роля інфінітыва. Тэкстаўтваральныя функцыі даданых членаў сказа ў тэкстах-апісаннях, тэкстах-апавяданнях

Практыкаванне 15

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль, тып. Запішыце першы і другі абзацы тэксту, устаўляючы прапушчаныя ў словах літары. Вызначце ў сказах даданыя члены, віды і спосабы выражэння дапаўненняў, азначэнняў, акалічнасцей.

Казачныя аблокі сакуры

Сакура — адзін з сімвалаў Японіі і яе культуры. Гэта дэкаратыўнае дрэва с..мейства ружавых з даўніх часоў шануецца жыхарамі Краіны ўзыходзячага сонца за надзвычайную прыгажосць кветак. Гэтыя кветкі маюць афарбоўку ад ярка-ружовай да белай. Штогадовы перыяд цвіцен..я сакуры доўжыцца менш за тыдзень. У гэтым бачыцца эфемернасць жыцця.
Мноства кветак сакуры ра..пускаецца адначасова, таму дрэўцы нагадваюць казачныя аблокі. У Японіі з даўніх часоў існуе ханамі — нацы..нальная традыцыя любаван..я кветкамі. За некалькі месяцаў да цвіцен..я па тэлебачанні паказваюць прагнозы з датамі цвіцен..я сакуры па ўсёй краіне. Яно звычайна пачынаецца ў студзені ў Акінаве, дасягае Токіа ў канцы красавіка, а праз некалькі тыдняў прыходзіць у Хакайда. Японская асацыяцыя сакуры склала спіс сотні лепшых месцаў для любавання цвіцен..ем. Такія месцы былі знойдзены ў кожнай прэфектуры.
Дарэчы, у мінскім парку Дружбы народаў у 2016 годзе ў памяць 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пяцігоддзя аварыі на атамнай электрастанцыі «Фукусіма — 1» была закладзена алея сакуры са ста дваццаці дрэўцаў, прывезеных з Японіі. Цяпер і мы з вамі зможам удзельнічаць у цудоўнай традыцыі ханамі (Паводле А. Вашчанкі).

Якую ролю выконваюць даданыя члены сказа ў тэксце?
Раскрыйце значэнне слова эфемернасць.