*§ 4-1. Даданыя члены сказа. Віды дапаўнення, азначэння, акалічнасці. Сінтаксічная роля інфінітыва. Тэкстаўтваральныя функцыі даданых членаў сказа ў тэкстах-апісаннях, тэкстах-апавяданнях

Практыкаванне 13

Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль і тып. Запішыце першы абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя ў словах літары. Падкрэсліце даданыя члены сказа, вызначце іх віды і спосабы выражэння.

Ільняныя дзівосы

Культура прадзен..я нітак з лёну вядома нам не адну тысячу гадоў. І да гэтага часу льняныя вырабы не губляюць сваёй актуальнасці ў побыце. Унікальныя ..ласцівасці льняных валокнаў робяць тканіны з іх прыемнымі для цела і карыснымі для здаро..я. Валакно з лёну мае бакт..рыцыдныя ..ласцівасці. Хваробная мікрафлора гіне пры судакранан..і з ільнянымі тканінамі. Тлумачыцца гэта тым, што дыяксід крэмнію ўваходзіць у склад расліны. Ён падаўляе рост бакт..рый. Рэгулярны сон на льняной бялізне або нашэн..е адзення з ільну паскарае гаенне невялікіх ранак і сонечных апёкаў. Глыбокія раны ў ільняных бінтах зацягваюцца хутчэй. Лён можна гладзіць гарачым прасам і кіпяціць пры вялікай т..мпературы. Гэта дазваляе забяспечыць максімальную ст..рылізацыю тканін.
Ільняная тканіна выдатна прапускае паветра, забяспечвае аптымальную вентыляцыю скуры, дапамагае целу рэгуляваць цепларэжым. Пры судакрананні са скурай яна зімой сагравае, а ўлетку адводзіць цяпло, зніжаючы тэмпературу цела. Гіграскапічнасць (здольнасць убіраць у сябе вільгаць) у лёну вышэйшая, чым у бавоўны (12 і 8% адпаведна). Гэта якасць важная для адзення, пасцельнай бялізны і кухонных ручнікоў. Насіце льняное адзенне! (Паводле М. Мароз).

Якую ролю выконваюць даданыя члены сказа ў тэксце?
Выпішыце прыметнік, ужыты ў форме ступені параўнання.