*§ 4-1. Даданыя члены сказа. Віды дапаўнення, азначэння, акалічнасці. Сінтаксічная роля інфінітыва. Тэкстаўтваральныя функцыі даданых членаў сказа ў тэкстах-апісаннях, тэкстах-апавяданнях

Практыкаванне 11

Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак. Запішыце трэці абзац тэксту, зрабіце пісьмовы сінтаксічны разбор сказаў. 

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымала традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння.
Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва было распаўсюджана ў сялянскім побыце Панямоння на працягу ХІХ стагоддзя і большай часткі ХХ стагоддзя.
Белаўзорыстае ткацтва аб’ядноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва. У выніку такіх тэхнік ствараецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні і далікатнай фактурай, утворанай асаблівым перапляценнем нітак асновы і ўтоку. Такое палатно выкарыстоўваецца для вырабу ручнікоў, абрусаў, сурвэтак. Вырабы з яго вызначаюцца тонкасцю і ажурнасцюсл. Белаўзорыстыя тканіны вырабляюцца з ільняных і баваўняных нітак белага колеру. У некаторых тэхніках дадаткова прымяняюцца шаўковыя ніткі і ніткі шэрага колеру.
Сярод тканых вырабаў рэгіёна найбольш вылучаюцца ручнікі. Гэтыя вырабы вызначаюцца арыгінальнасцю палатна. Каштоўнасць яго ў высокай якасці, дасканаласці выканання, эфектнай гульні святлаценяў на дробнаўзорыстай белай паверхні. Каляровы ўзор, вытканы або вышыты, ідзе толькі па краях вырабу або зусім адсутнічае, распаўсюджана ўпрыгажэнне ажурнымі карункамі, звязанымі кручком (Паводле В. Карнеевай).

Якую ролю выконваюць даданыя члены сказа ў тэксце?
Раскрыйце значэнні слоў фактура, далікатны, эфектны.