*§ 4-1. Даданыя члены сказа. Віды дапаўнення, азначэння, акалічнасці. Сінтаксічная роля інфінітыва. Тэкстаўтваральныя функцыі даданых членаў сказа ў тэкстах-апісаннях, тэкстах-апавяданнях

Практыкаванне 10

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву. Запішыце, устаўляючы прапушчаныя ў словах літары. Падкрэсліце даданыя члены сказа, вызначце іх віды, спосабы выражэння. Вызначце ролю даданых членаў сказа ў тэксце.

Так хораша і майстравіта іграў саксафаніст! Ён зачараваў мяне адразу, калі толькі за..шоў у залу і паклаў на стол ц..лую сямейку блішчастых інструментаў. Я налічыў іх каля дз..сятка. Музыка пачынаў з самага большага. Потым чарга даходзіла і да меншых. Музыка звыкла прыкладаў да вуснаў халаднаватыя муштукі і даваў волю пальцам. У яго былі свае па..пявалы з іншых інструментаў. Стараўся баян. Але саксафон быў тут галоўны. Такія адлівіста-яркія, буркліва-задумлівыя і цнатліва-..знёслыя акорды выліваліся з тых зіхотка-сонечных раструбаў! Саксафон надаваў добрую меладычную інакшасць ужо знаёмай ра..плывістай мелодыі, лашчыў слых, ледзь не выварочваў саму душу. Слухаў бы і слухаў гэта мілае гучан..е, давяраючы таленту музыкі, нават дзесьці неўпрыкметку выціраючы сарамлівую му..чынскую слязіну. Я не толькі слухаў, але згадваў і сваё... (Паводле К. Камейшы).

Растлумачце напісанне слоў праз дэфіс.
Вызначце кантэкстуальныя сінонімы.