*§ 4-1. Даданыя члены сказа. Віды дапаўнення, азначэння, акалічнасці. Сінтаксічная роля інфінітыва. Тэкстаўтваральныя функцыі даданых членаў сказа ў тэкстах-апісаннях, тэкстах-апавяданнях

Практыкаванне 3

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з яго тэмай. Спішыце тэкст, устаўляючы, дзе трэба, літары. Падкрэсліце даданыя члены сказа, вызначце, чым яны выражаны.

Калi лёс дае вам шанец завiтаць у Бабруйск, не адмаўляйцеся ад паез..кi. Не адмаўляйцеся і ў тым выпадку, калi сiноптыкi абяцаюць працяглыя дажджы, а т..лефон раптоўна выходзiць са строю. Затое не трэба будзе а..казваць на абавя..ковыя званкi, а..цягваць сваю ўвагу ад галоўнага. Бабруйск патрабуе поўнай самааддачы. Гос..ць можа акунуцца ў яго р..альнасць з галавой i стаць хоць бы на час знаходжан..я ў iм часткай горада. Я гэта ведаю. У першы ж дзень сваёй двухдзён..ай вандроўкi я незнарок утапiла свой мабiльнiк. Я спачатку думала, што страцiла сув..зь з усiм с..ветам. Але ў Бабруйску можна лёгка абы..сцiся без тэлефона. Тут людзi вельмi д..бразычлiвыя. Яны вам не дадуць прапасці.
Імпазантны бабёр Бобр Самуiлавiч — гэта сiмвал Бабруйска. Скульптура знаходзiцца якраз у цэнтры базарнай пло..чы. Калi пацерцi яму руку, ланцужок i п..рсцёнак, кажуць, абавя..кова станеш багаты. Людзi труць. Але н..хто не прызнаецца, цi пасыпалiся на яго грошы. Пра такiя рэчы нiхто не расказ..вае (Паводле Н. Зігулі).

Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў тэксце.
Раскрыйце значэнне слова імпазантны.