*§ 2-4. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Практыкаванне 31

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з яго тэмай. Спішыце, падкрэсліце дзейнікі і выказнікі, вызначце спосабы іх выражэння. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

Брыльянт ювелiры ацэньваюць па чатырох крытэрыях, якiя i вызначаюць кошт каменя: памер, колер, чысцiня i група агранкi. Неспецыялiстам здаецца, што ўсе брыльянты белыя. На самай жа справе колер гэтага каменя ювелiры ацэньваюць па шкале ад 1 да 9, дзе адзiнка — абсалютна белы камень. Чым блiжэй да 9, тым больш у яго колеры жаўцiзны. Больш жоўтыя брыльянты традыцыйна спалучаюць з чырвоным золатам — тады жоўтае адценне не так прыкметнае. У белым i жоўтым золаце камень звычайна белы, значыць, выраб даражэйшы. Чысцiня каменя — гэта адсутнасць дэфектаў, расколiн, газавых бурбалак. Класiчная агранка брыльянта — 57 граней, спрошчаная — 17 граней (Паводле А. Анцэлевіч).