Печатать книгуПечатать книгу

*§ 2-4. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: *§ 2-4. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 7 Май 2024, 10:29

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Практыкаванне 29

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з яго тэмай. Выпішыце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Пракаменціруйце пастаноўку працяжнікаў.

Лес асноўны прыродны рэсурс нашай краіны. Але захаванне гэтага багацця тытанічная праца. Прычым многіх пакаленняў. Мала ў цяплічных умовах вырасціць саджанец і высадзіць яго на сонечную палянку. Кожны парастак патрабуе беражлівага догляду. А небяспекі для лесу ў самой прыродзе нямала. Узімку снег «ломіць дровы». Увесну ў атаку ідуць насякомыя-шкоднікі, якія пакідаюць ад дрэў «шкілеты». Улетку да пасадак падкрадаецца найстрашнейшы вораг — агонь. Увосень шматлікія грыбнікі пакідаюць за сабою смецце. Даць слабіну хоць бы ў адным з напрамкаў асудзіць лес на гібель.
Кожнае асобна ўзятае дрэва жывы арганізм. Яно схільна да хвароб, яго рост і развіццё карэкціруюцца ўмовамі надвор’я. Каб мінімізаваць усе негатыўныя фактары, лясгасы штогод папаўняюць стратэгічныя запасы насення дрэў. На выпадак, калі ў дзікай прыродзе адбудзецца збой і флора не зможа самастойна папоўніць страты.
Нават калі па нейкіх прычынах наступныя гады будуць неўрадлівымі, без пасадачнага матэрыялу лесаводы не застануцца: існуючы ў іх запас насення сасны звычайна складае 2,5 года, елкі еўрапейскай — 5,3 года.
Каб вырасціць паўнацэннае дрэва, мала проста кінуць семечка ў зямлю. Спачатку трэба гэта семечка прарасціць, даць яму час ператварыцца ў сеянец, а потым і ў саджанец, набрацца сіл, а ўжо затым высаджваць на падрыхтаваныя тэрыторыі. Гадавальнікі лясгасаў — гэта «яслі» для дрэў.
У апошнія гады Мінлясгас актыўна выкарыстоўвае інавацыйны метад вырошчвання пасадачнага матэрыялу — з закрытай каранёвай сістэмай. Практыка паказала, што такія сеянцы адрозніваюцца лепшай прыжывальнасцю, больш устойлівыя да хвароб, хутчэй развіваюцца.
Высадзіць сеянцы і саджанцы ў адкрыты грунт, няхай і ўзорна падрыхтаваны, толькі палова справы. Каб з гэтых «дзетак» вырас паўнацэнны лес, іх давядзецца даглядаць гадамі. Праводзіць праполку і прарэджванне, высечкі асвятлення і догляду.
Наша краіна невялікая, аднак дзякуючы лясным багаццям добра вядомая ў свеце (Паводле С. Мураўскага).

Практыкаванне 30

Спішыце сказы, ставячы, дзе патрэбна, працяжнікі. Падкрэсліце дзейнікі і выказнікі. Вызначце, чым яны выражаны.

1. Вада і сонца прылады нябачнага мастака-скульптара... (Э. Луканскі). 2. Аднак Яніна Восіпаўна не Вольга (І. Шамякін). 3. А вось характар нібы вулкан, з якога ўвесь час вылятае агонь (С. Давідовіч). 4. Другі промах гэта ўжо сапраўдная мазня (М. Паслядовіч). 5. Гаспадыня чалавек надзейны... (І. Шамякін). 6. Але грыбы не мох, не растуць па ўсім лесе без разбору (С. Давідовіч). 7. Суцяшэнне і спагада бліжняга лекі гаючыя (В. Хомчанка). 8. Здаровае сэрца самая вялікая каштоўнасць (Э. Луканскі). 9. Уладзік зараз шмыг у дзверы (Я. Колас). 10. Дарога дальняя, сумная (В. Хомчанка). 11. Дзяўчына відаць выдатны спецыяліст. 12. Дваццаць і дзесяць трыццаць. 13. Толік у нас першакурснік. 14. Чорныя вочкі што вугольчыкі. 15. Мы суседзі.

Практыкаванне 31

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з яго тэмай. Спішыце, падкрэсліце дзейнікі і выказнікі, вызначце спосабы іх выражэння. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

Брыльянт ювелiры ацэньваюць па чатырох крытэрыях, якiя i вызначаюць кошт каменя: памер, колер, чысцiня i група агранкi. Неспецыялiстам здаецца, што ўсе брыльянты белыя. На самай жа справе колер гэтага каменя ювелiры ацэньваюць па шкале ад 1 да 9, дзе адзiнка — абсалютна белы камень. Чым блiжэй да 9, тым больш у яго колеры жаўцiзны. Больш жоўтыя брыльянты традыцыйна спалучаюць з чырвоным золатам — тады жоўтае адценне не так прыкметнае. У белым i жоўтым золаце камень звычайна белы, значыць, выраб даражэйшы. Чысцiня каменя — гэта адсутнасць дэфектаў, расколiн, газавых бурбалак. Класiчная агранка брыльянта — 57 граней, спрошчаная — 17 граней (Паводле А. Анцэлевіч).

Практыкаванне 32

Прачытайце тэкст. Выпішыце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Растлумачце пастаноўку працяжнікаў.

Аднаўляльная энергетыка

Забруджанасць паветра і абмежаванасць пáліўных выкапняў робяць ветраэнергетыку бадай што самай чыстай аднаўляльнай крыніцай энергіі (АКЭ). Сёння гэта адна з найбольш перспектыўных яе крыніц. Яна паспяхова развіваецца і з’яўляецца важным кірункам энергазберажэння.
Стварэнне ветрапаркаў у краіне новы кірунак. Для забеспячэння нарматыўнай падтрымкі Белдзяржінстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі распрацаваны тры міждзяржаўныя стандарты, якія вызначаюць патрабаванні да ветраэнергетычных установак. Адзін з іх звязаны з патрабаваннямі да праектавання ветраэнергетычных установак, іх канструкцый і ўсіх падсістэм. Яго мэта абараніць устаноўку ад усялякіх уздзеянняў на працягу ўсяго часу існавання. Другі стандарт звязаны з патрабаваннямі да малых ветраэнергетычных установак, іх падсістэм і механізмаў. Яшчэ адзін стандарт утрымлівае выпрабаванні на адпаведнасць і сертыфікацыю. Ён закліканы аблегчыць узаемнае прызнанне ўдзельнікамі рынку вынікаў выпрабаванняў і дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці, якія выдадзены ў межах розных дзяржаў.
Беларусь удзельніца Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Наша краіна ўзяла на сябе абавязацельства скараціць да 2030 года выкід парніковых газаў на 28 % у параўнанні з аб’ёмамі 1990-га, таму развіваць АКЭ ў краіне вельмі важна. Сёння краіна мае дастатковы патэнцыял для развіцця аднаўляльнай энергетыкі. Гадавы прыход сонечнай радыяцыі на адзінку плошчы ў нас супастаўны з такімі паказчыкамі ў Германіі ці Польшчы. У нас няма такога ветру, як у краінах з морамі і акіянамі. Аднак пры існуючых тэхналогіях нашы паказчыкі па ветры дастатковыя, каб ветраэнергетыка стабільна развівалася. Патэнцыял гідраэнергетычных рэсурсаў краіны 250 МВт. Ён сканцэнтраваны ў Гродне, Віцебску і Магілёўскай вобласці каля рэк Нёман, Заходняя Дзвіна і Дняпро (Паводле І. Сідарок).

Выпішыце складаныя словы. Вызначце іх спосаб утварэння.
Растлумачце напісанне слоў з вялікай літары.

Практыкаванне 33

Спішыце сказы, устаўляючы літары і расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку. 

1. Радысты гэта пэўнасць і сіла... (І. Шамякін). 2. Ліра і меч родныя браты. Але ёсць і іншае: калі грымяць гарматы ма..чыць муза (Б. Мікуліч). 3. Гравій ця..кі (В. Хомчанка). 4. Але цень не цемень (В. Карамазаў). 5. Зямны шар наш агульны дом? (С. Давідовіч). 6. Самае ця..кае выбраць і купіць падарунак калі ідзеш да некага на дзень нараджэн..я (С. Давідовіч). 7. Залацісты буланы конік ды прыдарожны лятучы пыл вось што вызначала яго лёс (В. Казько). 8. Выйсці значыць гаварыць нешта (В. Казько). 9. Міхась Заранок мой аднагодак, усяго на тры месяцы старэйшы за мяне (З. Прыгодзіч). 10. А гало..нае Аксану папярэ..іць (І. Шамякін). 11. Душа чалавека не кажух, не вывернеш (І. Гурскі). 12. Жыць Радзіме служыць (Прыказка). 13. У шэрага жураўля шырыня размаху крылаў па..тара метра. 14. Гіпермаркет рукой падаць. 15. Толькі дзверы бразь. 16. Ён кінематаграфіст.

Раскрыйце значэнні слоў гармата, муза, гравій, кажух.
Выпішыце словы, якія адрозніваюцца катэгорыяй роду і ліку ў беларускай і рускай мовах.

Практыкаванне 34

Вусна перакладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце выдзеленыя сказы па-беларуску, расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

Существует более сотни эмоций. Семь из них базовые: грусть, страх, удивление, злость, отвращение, восторг, радость. Они могут длиться от доли секунды до нескольких минут. Однако и за это время успевают оказать заметное влияние на вегетативную нервную систему. Чувства, эмоции помогают нам понимать свои потребности, понимать другого человека и то, что происходит между нами.
Радость бывает незаметной, тихой, но неизменно наполняющей и дарующей спокойствие и умиротворение. Научить ей нельзя. С ней тепло внутри, хочется улыбаться. Порой кажется, что и нет причин для неё, а она есть. Она возможна только «здесь и сейчас».
Агрессия одно из базовых переживаний заложенных природой. Она всегда направлена на защиту наших интересов, преодоление препятствий на пути к цели, мобилизацию сил для выживания. У неё несколько лиц: раздражение, злость, гнев, ненависть, ярость. И если не уметь с ней обращаться, могут быть неприятности. Согласитесь, есть большая разница между тем, чтобы чувствовать, осознавать злость и выражать её. Подавлять гнев опасно он никуда не уходит копится и превращается в симптом. Или выражается пассивно (саботаж, манипуляции, сарказм). Или прорывается неожиданно сильно, за что потом может быть стыдно. Как же тогда им управлять? Возьмите себе за правило: прежде чем ответить тому, кто вас разозлил, или перед принятием ответственного решения досчитайте до 10.
Страх важное чувство он предупреждает что грозит опасность и надо успеть подготовиться. Но часто страх торопит что-то делать и одновременно отбирает силы. А ещё им можно заразиться от других. Страхи у нас похожи: смерти, потери близкого, потери любви другого. Есть три средства превращения страха в уверенность: внимательность и осторожность; друзья, помощники; собственный опыт и знание своих сильных сторон и возможностей.
Стыд важная эмоция но неприятная. Стыд социален ему обучаются в возрасте полутора лет. Стыд это лучший способ остановить нашу активность если она кому-то не нравится. Чувство собственного достоинства противоположность стыду прививка от него (По Т. Левиной).

С л о ў н і к
грусть — сум, журба
страх — страх, боязь
удивление — здзіўленне
отвращение — агіда
восторг — захапленне
вегетативная — вегетатыўная
нервная — нервовая
потребность — патрэбнасць
агрессия — агрэсія
преодоление — пераадоленне
раздражение — раздражненне