*§ 2-4. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Практыкаванне 30

Спішыце сказы, ставячы, дзе патрэбна, працяжнікі. Падкрэсліце дзейнікі і выказнікі. Вызначце, чым яны выражаны.

1. Вада і сонца прылады нябачнага мастака-скульптара... (Э. Луканскі). 2. Аднак Яніна Восіпаўна не Вольга (І. Шамякін). 3. А вось характар нібы вулкан, з якога ўвесь час вылятае агонь (С. Давідовіч). 4. Другі промах гэта ўжо сапраўдная мазня (М. Паслядовіч). 5. Гаспадыня чалавек надзейны... (І. Шамякін). 6. Але грыбы не мох, не растуць па ўсім лесе без разбору (С. Давідовіч). 7. Суцяшэнне і спагада бліжняга лекі гаючыя (В. Хомчанка). 8. Здаровае сэрца самая вялікая каштоўнасць (Э. Луканскі). 9. Уладзік зараз шмыг у дзверы (Я. Колас). 10. Дарога дальняя, сумная (В. Хомчанка). 11. Дзяўчына відаць выдатны спецыяліст. 12. Дваццаць і дзесяць трыццаць. 13. Толік у нас першакурснік. 14. Чорныя вочкі што вугольчыкі. 15. Мы суседзі.