*§ 23-1. Развіццё культуры і ўмацаванне здароўя нацыі
Фізічная культура і спорт.

Прааналізуйце вынікі выступленняў беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях за 1992–2020 гг. і вызначце віды спорту, у якіх заваявана: больш за ўсё ўзнагарод у цэлым; больш за ўсё залатых, сярэбраных, бронзавых медалёў. Зрабіце вывад аб асноўных відах спорту, у якіх беларускія спартсмены заваёўвалі медалі.
Віды спорту | Залатыя | Сярэбраныя | Бронзавыя | Усяго |
---|---|---|---|---|
Летнія Алімпійскія гульні | ||||
Лёгкая атлетыка | 3 | 5 | 7 | 15 |
Веславанне на байдарках і каноэ | 2 | 3 | 4 | 9 |
Акадэмічнае веславанне | 2 | 1 | 4 | 7 |
Скачкі на батуце | 2 | 0 | 0 | 2 |
Цяжкая атлетыка | 1 | 4 | 3 | 8 |
Кулявая стральба | 1 | 2 | 4 | 7 |
Дзюдо | 1 | 0 | 1 | 2 |
Тэніс | 1 | 0 | 1 | 2 |
Мастацкая гімнастыка | 0 | 4 | 3 | 7 |
Барацьба | 0 | 7 | 7 | 14 |
Плаванне | 0 | 2 | 1 | 3 |
Бокс | 0 | 2 | 0 | 2 |
Спартыўная гімнастыка | 0 | 0 | 4 | 4 |
Сучаснае пяцібор’е | 0 | 0 | 2 | 2 |
Веласпорт | 0 | 0 | 1 | 1 |
Зімовыя Алімпійскія гульні | ||||
Біятлон | 4 | 3 | 3 | 10 |
Фрыстайл | 4 | 1 | 2 | 7 |
Канькабежны спорт | 0 | 1 | 0 | 1 |
УСЯГО | 21 | 35 | 47 | 103 |