§ 16. Асновы адміністрацыйнага права

1. Якое значэнне для грамадства і дзяржавы маюць нормы адміністрацыйнага права?
2. Людзі хочуць жыць у дзяржаве, дзе наладжаны і спрошчаны ўсе кіраўніцкія працэсы, няма канфліктаў і спрэчак у сферы кіравання. Паразважайце, ці могуць інфармацыйныя тэхналогіі дапамагчы ў гэтым. Дзе неабходна іх укараніць? Якія кіраўніцкія працэсы ў дзяржаве яны могуць замяніць?
3. Як быць, калі правапарушэнне здзейсніў непаўналетні? Ці могуць яго прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці? Калі так, то якое спагнанне могуць накласці і якія органы?
4. 14-гадовы падлетак здзейсніў дробнае хуліганства ў выглядзе нецэнзурнай лаянкі ў публічным месцы. За дадзенае правапарушэнне прадугледжаны спагнанні ў выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту. Аднак дадзеныя віды спагнанняў да яго непрымяняльныя. Якое спагнанне будзе накладзена на непаўналетняга? Падумайце, ці будуць адказваць у дадзеным выпадку бацькі.
