*§ 11-0. Юрыдычныя навукі і прафесіі

Натарыус. Натарыус — гэта асоба, якая здзяйсняе натарыяльныя дзеянні, г. зн. дзеянні, што надаюць юрыдычную сілу дагаворам і іншым дакументам.

Натарыусам можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы па юрыдычнай спецыяльнасці не меншы за тры гады, прайшоў прафесійную стажыроўку, здаў кваліфікацыйны экзамен і атрымаў пасведчанне на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці.

Да паўнамоцтваў натарыуса належаць здзяйсненне натарыяльных дзеянняў, састаўленне праектаў здзелак, даверанасцей, згод, адмоў, заяў і іншых натарыяльных дакументаў, выраб копіі дакументаў і выпісак з дакументаў, тлумачэнне і кансультаванне па пытаннях здзяйснення натарыяльных дзеянняў.

Для паспяховага ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў натарыус павінен не толькі ведаць заканадаўства, але і быць цярплівым і ўважлівым да дэталяў, бо ад яго рашэння часта залежыць дапушчальнасць выкарыстання таго або іншага дакумента, магчымасць рэалізацыі ці абароны правоў.

Артыкул 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2004 г. № 305-З «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці»

1. Натарыус абавязаны:

  • быць членам Беларускай натарыяльнай палаты;
  • заключыць дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці натарыуса за прычыненне натарыусам шкоды маёмасці;
  • выконваць устаноўленыя заканадаўствам патрабаванні да ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці;
  • шчыра і добрасумленна забяспечваць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб, дзяржаўных інтарэсаў шляхам здзяйснення натарыяльных дзеянняў;
  • правяраць сапраўднасць прадстаўленых грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі для здзяйснення натарыяльных дзеянняў звестак і (ці) дакументаў;
  • тлумачыць грамадзянам і юрыдычным асобам, якія звярнуліся па здзяйсненне натарыяльнага дзеяння, іх правы і абавязкі, папярэджваць аб наступствах здзейсненага натарыяльнага дзеяння…