*§ 11-0. Юрыдычныя навукі і прафесіі

Прафесія — юрыст. Спецыялісты, якія прымяняюць веды аб праве на практыцы ў рэальных адносінах, называюцца юрыстамі. Падрыхтоўка юрыстаў ажыццяўляецца па розных напрамках. Юрысты забяспечваюць рэалізацыю прававых норм у адносінах, якія ўзнікаюць у палітычнай, эканамічнай, працоўнай, лічбавай, сямейнай і іншых сферах. Важнасць правільнага прымянення прававых норм вызначае існаванне спецыялізацый у юрыдычнай прафесіі.

Да юрыдычных належаць такія прафесіі, як адвакат, натарыус, пракурор, следчы, суддзя, юрысконсульт і інш. Кожная прафесія прадугледжвае наяўнасць спецыяльных паўнамоцтваў, аднак перад усімі юрыстамі стаіць агульная задача — забеспячэнне правоў і свабод асобы, умацаванне правапарадку.