Абагульненне па раздзеле «Беларусь у сусветным супольніцтве»
1. Дайце азначэнне наступным паняццям: геапалітыка, інфармацыйная бяспека, міграцыйная мабільнасць, міжнароднае гуманітарнае права, міжнародныя адносіны, нацыянальная бяспека, устойлівае развіццё.
2. Канкрэтызуйце плюсы і мінусы геапалітычнага становішча Рэспублікі Беларусь прыкладамі са СМІ.
3. У якія міжнародныя арганізацыі і міждзяржаўныя аб’яднанні ўваходзіць Рэспубліка Беларусь? Якія нацыянальныя інтарэсы беларускай дзяржавы рэалізуюцца пры гэтым?
4. Ахарактарызуйце прынцыпы і напрамкі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Канкрэтызуйце прыкладамі выснову аб шматвектарнай знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь (выкарыстоўвайце матэрыялы СМІ).
5. Што такое інфармацыйная бяспека? Якім чынам распаўсюджванне недакладнай ці наўмысна скажонай інфармацыі можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам дзяржавы?
6. Апішыце ролю сродкаў масавай інфармацыі ў развіцці міжнародных адносін. Як змяняецца значэнне разнастайных сродкаў міжнароднага супрацоўніцтва ў сучасным свеце?
7. Суаднясіце фармулёўкі Мэт устойлівага развіцця са слоганамі з плакатаў па іх папулярызацыі маладзёжнымі пасламі МУР.
Выкажыце здагадку, якім чынам дасягненне Мэт устойлівага развіцця вызначае прыярытэты знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Мэты ўстойлівага развіцця:
- • Стварэнне трывалай інфраструктуры, садзейнічанне забеспячэнню ўсёахопнай і ўстойлівай індустрыялізацыі і ўкараненню інавацый.
- • Садзейнічанне няўхільнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадукцыйнай занятасці і годнай працы для ўсіх.
- • Забеспячэнне рацыянальных мадэляў спажывання і вытворчасці.
- • Забеспячэнне доступу да танных, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх.
- • Гарантаванне адкрытасці, бяспекі, жыццястойкасці і ўстойлівасці гарадоў і населеных пунктаў.
- • Зніжэнне ўзроўню няроўнасці ўнутры краін і паміж імі.
- • Садзейнічанне пабудове міралюбных і адкрытых грамадстваў у інтарэсах устойлівага развіцця, забеспячэнне доступу да правасуддзя для ўсіх і стварэнне эфектыўных, падсправаздачных і заснаваных на шырокім удзеле устаноў на ўсіх узроўнях.
- • Ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах.
- • Ліквідацыя голаду, гарантаванне харчовай бяспекі і паляпшэнне харчавання, садзейнічанне ўстойліваму развіццю сельскай гаспадаркі.
- • Забеспячэнне гендарнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцей усіх жанчын і дзяўчынак.
- • Забеспячэнне ўсеагульнай і справядлівай якаснай адукацыі і заахвочванне да навучання на працягу ўсяго жыцця для ўсіх.
- • Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце.
- • Прыняцце тэрміновых мер па барацьбе са змяненнем клімату і яго наступствамі.
- • Абарона, аднаўленне экасістэм сушы і садзейнічанне іх рацыянальнаму выкарыстанню, рацыянальнае кіраванне лясамі, барацьба з апустыньваннем, спыненне і паварот назад дэградацыі зямель і спыненне працэсу страты біялагічнай разнастайнасці.
- • Забеспячэнне наяўнасці і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў і санітарыі для ўсіх.
- • Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў у інтарэсах устойлівага развіцця.
- • Умацаванне сродкаў дасягнення ўстойлівага развіцця і актывізацыя работы механізмаў глабальнага партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця.
Слоганы: «Дастатак у кожны дом», «Аддайце іншым тое, што не выкарыстоўваеце», «Здароўе і дабрабыт: сёння, заўтра і заўсёды», «Ад ведаў да новых магчымасцей», «За свет роўных магчымасцей», «Не марнуйце дарма ваду», «Выкарыстоўваем энергію разумна», «Годныя ўмовы — высокі вынік», «Інавацыі для жыцця», «Розныя, але роўныя», «За чысціню гарадоў і вёсак», «Спажываем разумна — вырабляем якасна», «Захаваем планету разам», «У вады ёсць памяць», «Абаронім прыроду — захаваем жыццё», «Скарыстайцеся сваім правам абіраць», «Умець гаварыць — навучыцца слухаць».
8. Якія тэмы з’яўляюцца актуальнымі для ААН сёння? Зайдзіце на сайт ААН у Беларусі http://un.by і прыдумайце хэштэгі для актуальных тэм парадку дня ААН.
9. У 1968 г. быў створаны Рымскі клуб — міжнародная грамадская арганізацыя, мэта якой — прыцягненне ўвагі сусветнага супольніцтва да глабальных праблем. Шэраг вучоных стварылі серыю аналітычных дакладаў пад агульнай назвай «Цяжкасці чалавецтва», у якіх перспектывы развіцця свету складаліся па камп’ютарных мадэлях. Першы даклад 1972 г. называўся «Межы росту» і змяшчаў прапанову адмовіцца ад эканамічнага росту ў свеце, прыкласці намаганні да падтрымання «нулявога росту».
Прааналізуйце назвы дакладаў Рымскага клуба і складзіце на іх падставе спіс найбольш актуальных праблем, з якімі сутыкаецца чалавецтва.