*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку

Практыкаванне 28

Прачытайце тэкст, падбярыце назву. Спішыце, устаўляючы ў словах прапушчаныя літары. Падкрэсліце ў сказах дзейнікі і выказнікі, вызначце іх тыпы і спосабы выражэння.

За 45 кіламетраў ад Пастаў стаіць Парыж. Ён свой, беларускі. Адкуль вёска мае такую назву? Па адной з версій, Напалеон, праяз..аючы паблізу тутэйшых месцаў у 1812 годзе, пара..наў іх прыгажосць з прыгажосцю паркаў Парыжа. Але пра..да больш празаічная. Так назваў вёску яе ўладальнік, мясцовы памешчык. Але слова з песні не выкін..ш. Парыжане паходжан..ем ганарацца. Нядаўна тут з’явілася і свая Эйфелева вежа. Вядома, макет «жалезнай дамы» значна ніжэйшы за арыгінал. Але і беларускі Парыж мае іншыя ма..табы (Паводле К. Хілько).

Запішыце лікі словамі. Праскланяйце лічэбнікі.