Печатать книгуПечатать книгу

*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: *§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 7 Май 2024, 21:54

Двухсастаўны сказ

Практыкаванне 10

Прачытайце табліцу. Раскажыце пра тыпы і спосабы выражэння дзейніка.

Тыпы выказнікаў

Практыкаванне 11

Сфармулюйце і запішыце 4-5 пытанняў да тэксту правіла. Вусна адкажыце на іх, запісаўшы адпаведныя прыклады.

Практыкаванне 12

Прачытайце тэкст. Раскажыце, якія прыёмы трэба ведаць, каб правільна вызначыць галоўныя члены ў двухсастаўным сказе. 

Складзіце (падбярыце) і запішыце сказы, у якіх дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне. Падкрэсліце граматычныя асновы.

Практыкаванне 13

Прачытайце табліцу. Раскажыце, чым можа быць выражана асноўная частка састаўнога іменнага выказніка.

Спосаб выражэння іменнай часткі выказніка
Спосаб выражэння Сказы
1. Назоўнікам Мае бацькі — урачы
2. Прыметнікам Краявід быў прыгожы
3. Лічэбнікам Адзін і два — тры
4. Займеннікам Гэты камп’ютар зараз твой.
5. Дзеепрыметнікам Прырода гэтага краю не кранута нікім.
6. Прыслоўем Яечка было ўсмятку.
7. Сінтаксічна несвабодным словазлучэннем Бабулька была гадоў васьмідзесяці.

Практыкаванне 14

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з яго тэмай. Запішыце тэкст па абзацах, вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Белую канюшыну часта выкарыстоўваюць для газонаў. Яна не баіцца стрыжак пад нуль, вытрымлівае любое вытоптванне і застаецца зялёнай нават у самыя страшныя засухі. Праблемы з’явяцца, толькі калі вы захочаце пазбавіцца ад газона. Тады і зразумееце, што расстацца з ёй будзе няпроста. Выкарыстоўваюць белую канюшыну і для павышэння ўрадлівасці глебы як сідэрат. Аперацыя рызыкоўная, бо знішчыць расліну будзе няпроста. Затое глеба насыціцца азотам і арганікай. Пры паліве канюшына дае магутную зеляніну. Сеюць яе ці пад зіму, ці вясной. Выконвае яна некалькі функцый: насычае глебу азотам; перашкаджае распаўсюджванню пустазелля; паляпшае структуру глебы; пушыць урадлівы пласт.
Нават самая бедная глеба пасля некалькіх пасеваў белай канюшыны становіцца ўрадлівай і прыдатнай для вырошчвання капрызных культур. Акрамя прамога насычэння глебы азотам, канюшына робіць цяжказасваяльныя фасфаты лёгкадаступнымі для раслін. Таму спецыялісты лічаць яе нават не азотным, а фосфарным угнаеннем. Расліна не любіць нізіны, дзе застойваецца вада. Канюшына аддае перавагу слабакіслым суглінкавым грунтам (Паводле І. Тамковіч).

Раскрыйце значэнні слоў газон, глеба, сідэрат.

Практыкаванне 15

Запішыце сказы, вызначце спосабы выражэння галоўных членаў сказа, тыпы дзейнікаў і выказнікаў.

1. Шмат у каго яблыні і слівы пабіты маразамі (А. Савіцкі). 2. На прыпынку стаялі некалькі чалавек (У. Гаўрыловіч). 3. Мусіць, усё ж наступала бабіна лета (М. Даніленка). 4.  Малая спала (М. Даніленка). 5. А маці з сынам вярнуліся ў кіёск (Д. Пятровіч). 6. Кожны ў жыцці піша сваю ўласную кнігу... (К. Камейша). 7. Яго ведаюць многія (А. Кузьміч). 8. Лісце на бярозах пачынае жаўцець яшчэ ўлетку (М. Кусянкоў). 9. Ён застаўся на прыпынку адзін (У. Гаўрыловіч). 10. Высокая густая трава з высахлымі сцяблінамі таксама была мокрай ад расы (В. Гігевіч). 11. Неба было бяздонным акіянам блакіту (Т. Купрэвіч). 12. Сінонімы — багацце мовы; яны ніколі не варагуюць (Я. Скрыган).

Практыкаванне 16

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Выпішыце граматычныя асновы сказаў, вызначце спосабы выражэння дзейнікаў і выказнікаў, тыпы выказнікаў.

Эпоха папяровых пашпартоў заканчваецца

З 1 студзеня 2021 года замест папяровых пашпартоў выдаюцца ідэнтыфікацыйныя карткі (ID-карткi).
У будучым беларусы могуць разлiчваць на атрыманне ўсiх дзяржаўных паслуг i даведак праз iнтэрнэт. А з 2021 года ў кожнага з’явяцца ўласны электронны лiчбавы подпiс i анлайн-кабiнет. Цалкам змянiць сiтуацыю ў галiне электронных паслуг дапаможа ўкараненне Беларускай iнтэграванай сэрвiсна-разлiковай сiстэмы (БIСРС) — комплексу iнфармацыйных сiстэм i рэсурсаў для iдэнтыфiкацыi спажыўцоў (фiзiчных i юрыдычных асоб) з прымяненнем ID-картак з мэтай аказання iм электронных паслуг, у тым лiку адмiнiстрацыйных працэдур. Калi стары пашпарт трэба змянiць цi атрымаць новы, чалавеку дадуць ужо два дакументы: для адносiн унутры Беларусi — ID-картку, а для выезду і карыстання па-за межамi нашай краіны — біяметрычны пашпарт. Кожны, хто атрымлiвае ID-картку, аўтаматычна набывае электронны лiчбавы подпiс з 10-гадовым тэрмiнам прыдатнасцi.
Сёння над гэтым праектам працуе больш за 50 дзяржорганаў і арганізацый. У краiне няма нiводнай сферы дзейнасцi, дзе б не патрабавалася асоба грамадзянiна. Усе працэсы пачынаюцца з ID-нумара.
На ID-картцы будуць сабраны наступныя даныя: дата нараджэння, iмя, iмя па бацьку, прозвiшча, пол. Астатнiя звесткi пра чалавека досыць зменлiвыя. Дынамiчную iнфармацыю прапiсваць на ID-картках не будуць (Паводле І. Сідарок).

Практыкаванне 17

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з яго асноўнай думкай. Запішыце тэкст па варыянтах (І варыянт — 1-ы і 2-і абзацы, ІІ варыянт — 3-і абзац), вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі. Назавіце іх тыпы.

На Беларусі звярталіся да сястры са словамі «сястрыца», «сястрычка», «сёстранька», «сяструха», «сяструля», «сяструхна», «сястрэнька». Нашы продкі вельмі шанавалі роднасць. Шматлікія пацвярджэнні гэтаму можна знайсці ў фальклорных творах. Напрыклад, у народзе казалі: «Як сястру маеш, то гора не спазнаеш», «Сэрца сястры за грошы не купіць».
Сямейна-сваяцкія стасункі — духоўная спадчына беларусаў. У іх кожны член сям’і і роду займаў пэўнае месца. У сістэме роднасці старэйшай сястры належала вельмі важнае месца, якое яна займала разам са старэйшым братам пасля бацькоў. Старэйшая сястра мела пэўнае кола абавязкаў і правоў у дачыненні да іншых членаў сям’і. Гэта залежала ад узросту як самой сястры, так і астатніх дзяцей, ад тыпу і складу сям’і, правіл роду і традыцый мясцовасці. Але заўсёды старэйшая сястра была незаменнай памочніцай маці, дарадчыцай і апякункай малодшых братоў і сясцёр. Малодшым яна спявала калыханкі, лоўка спавівала іх, карміла і дапамагала апрануцца.
У выніку страты маці маладая дзяўчына разумела, што ёй давядзецца замяніць яе, узяўшы пад сваю апеку малодшых братоў і сясцёр. Раней гаспадарка і вялікая сям’я патрабавалі круглы год працоўных рук. І лёс старэйшай сястры часта складваўся такім чынам, што яна не мела магчымасці вучыцца, наведваць школу, саступіўшы гэта права малодшым. Нярэдка бывалі і такія выпадкі. Гэта дзяўчына свядома не выходзіла замуж, бо гадавала малодшых. Асабліва такое ахвяраванне было распаўсюджана ў часы ліхалецця або пасля ранняй смерці маці. Аднак у старэйшых сясцёр былі і свае прывілеі. Калі ў сям’і ўсё складвалася добра, яны мелі прыярытэт перад малодшымі адносна замужжа. Спачатку аддавалася замуж старэйшая сястра, а потым — па старшынстве. Лічылі, што, калі парушыць гэты парадак, старэйшая сястра ўвогуле не выйдзе замуж (Паводле Л. Мятлеўскай).

Практыкаванне 18

Прачытайце тэкст. Выпішыце выдзеленыя сказы. Падкрэсліце ў іх граматычныя асновы. Вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі. Назавіце тыпы дзейнікаў і выказнікаў.

Шашкі

Шашкі — лагічная гульня. Звычайна шашкі мелі выгляд невялікіх паўсфер ці пляскатых кружкоў. У старажытнасці іх выраблялі з косці, рогу, дрэва, гліны, шкла, бурштыну, нават з каштоўных камянёў. Зарадзілася шашачная гульня ў Егіпце ў ІІІ— ІІ тысячагоддзях да н. э.
Сучасныя даследчыкі ўпэўнены, што з Егіпта шашкі трапілі ў старажытны Рым праз Грэцыю, а тагачасныя правілы гульні ўжо мелі шмат агульнага з сучаснымі шашачнымі сістэмамі. Старажытнагрэчаскія шашкі перамяшчаліся па лініях. У Рыме гульня была перанесена на клятчастую дошку. Яна называлася латронамі. Назва паходзіла ад слова «латра» (ваяр), бо на дошцы адлюстроўвалася бітва. Так з’явілася новая дошка. Яна была падзелена на двухколерную клетку, на якой і дагэтуль усе гуляюць у шашкі і ў шахматы. Спачатку латроны былі распаўсюджаны толькі ў рымскім войску. Аднак вельмі хутка імі захапілася амаль усё насельніцтва імперыі. Яны сталі народнай гульнёй. Ад рымлян шашкі трапілі ў многія краіны Еўропы, Азіі і Афрыкі (Паводле В. Мядзведзевай).

Растлумачце напісанне слоў з вялікай літары.

Практыкаванне 19

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву. Выпішыце выдзеленыя сказы. Падкрэсліце ў іх граматычныя асновы. Вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Будслаўскі фэст любімы многімі жыхарамі нашай краіны. Ён атрымаў міжнароднароднае прызнанне. Такое рашэнне прыняў Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
У наш час Будслаўскі фэст — гэта дзясяткі тысяч людзей, якія крочаць у бок адной з галоўных каталіцкіх святынь. Гэта людзі розных канфесій. Яны ствараюць агульнае ўрачыстае шэсце. Чаму ж менавіта Будслаў абралі пілігрымы? Будынак храма складаецца з дзвюх частак. Адна частка — гэта стары касцёл (сёння гэта капліца), пабудаваны ў 1633—1643 гадах. Другая частка — гэта новы касцёл, узведзены ў 1767—1783 гадах. У старым касцёле знаходзіцца арыгінальны разьбяны драўляны алтар ранняга барока. На сценах касцёла да нашых дзён захаваліся ўнікальныя роспісы — восем сюжэтаў, якія з’яўляюцца выдатнымі помнікамі ранняга класіцызму.
Комплекс былога кляштара бернардзінцаў і дэкаратыўнае аздабленне касцёла ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. У 1994 годзе Будслаўскаму касцёлу нададзены тытул базілікі малой. Такім званнем храмы звычайна ўзвялічваюцца з-за свайго ўзросту, памеру ці гістарычнага значэння.
Будслаўскі фэст прылічаны да нематэрыяльных культурных каштоўнасцей сусветнага ўзроўню (Паводле Н. Шчарбачэвіч).

Карыстаючыся дадатковай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра Будслаўскі фэст.

Практыкаванне 20

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву. Спішыце, падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. Вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі, іх тыпы.

У Ізраілі ёсць Мёртвае мора. А непадалёк ад Мядзела ў прыродным комплексе «Блакітныя азёры» знаходзіцца Мёртвае возера. Гэта возера самае загадкавае ў Беларусі. Мясцовыя жыхары заўсёды абыходзілі яго бокам. Людзі гаварылі, што ў чорным вадаёме і па берагах жывуць вадзянікі, русалкі, ведзьмы і лесуны. Рыба ў ім зроду не вадзілася. Расліннасцьсл на паверхні адсутнічае. Таму возера «мёртвае». Навукоўцы знайшлі разгадку. Жыццю тут перашкаджае вялікае воблака серавадароду, якое ляжыць на дне возера (З часопіса «Беларусь»).

Назавіце адушаўлёныя назоўнікі, якія ўжываюцца ў тэксце.

Практыкаванне 21

Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце. Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. Вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Ученье — свет

Система образования в греческих полисах была схожей. Исключением была лишь Спарта.
В Афинах (если верить преданиям) основу школьного воспитания заложил ещё Гомер. Его произведения стали обязательными для изучения и легли в основу учебной программы. До этого момента образование было обязательной функцией государства, но включало только обучение мальчиков мистическим ритуалам и танцам накануне праздников, посвящённых богам. Отдельно стояло обучение воинскому искусству.
Со временем сложился принцип всестороннего развития. Обязательными для изучения стали диалектика, риторика, мифология, история, законодательство, космология, арифметика, география, астрономия и гармония. Юноши 18—20 лет поступали в эфебии — военные школы. Дети в сопровождении рабов-наставников ходили в палестру (место занятий физкультурой), музыкальные и грамматические школы. Эти рабы, которые водили детей в «школу» и обратно, назывались педагогами. И только потом слово «перешло» на собственно учителей (Из журнала «Планета»).

С л о ў н і к
накануне — напярэдадні
диалектика — дыялектыка
законодательство — заканадаўства
собственно — уласна

Практыкаванне 22

Спішыце тэкст. Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. Вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі. Назавіце тыпы дзейнікаў і выказнікаў. 

Адзінаццаць музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка за дзень нельга абысці. У музеі беларускага кнігадрукавання ў адрэстаўраваным будынку былой брацкай школы трэба пабываць у першую чаргу. Тут пануе непаўторная атмасфера эпохі Сярэднявечча, калі жылі і тварылі Францыск Скарына і Сімяон Полацкі. Тут можна ўбачыць самую вялікую беларускую кнігу — старажытны фаліянт у чалавечы рост, майстэрню перапісчыка кніг, друкарню часоў Гутэнберга (Паводле Г. Маскаленкі).

Растлумачце напісанне слоў з вялікай літары.

Практыкаванне 23

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з асноўнай думкай. Выпішыце выдзеленыя сказы, устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце дзейнікі і выказнікі ў выпісаных сказах. Вызначце спосабы іх выражэння.

Вось яна. Мілая, любая сэр..у ро..ная вёсачка. Колькі разоў снілася яна ў далёкія студэнцкія гады. Першай паказалася сажалка. Там часцяком яны боўталіся ў спякотны поўдзень. Далей паказалася вялізная пакручаная акацыя. Жыве красуня. Зусім малымі яны шукалі на акацыі кветкі з няцотнымі пялёсткамі і елі іх. Яны верылі, што тады мара абавя..кова здзейсніцца. Далей — родныя сэрцу высозныя таполі. Яны засыпалі на пачатку лета дарогу і канавы казытлівым пухам. А вось ферму пабудавалі ўжо пры Ганнінай памяці. Вось і прыпынак. З яго яна ступіла ў дарослае жыццё. Аўтобус, прашыпеўшы тармазамі, спыніўся. З аўтобуса разам з Ганнай выйшл.. яшчэ некалькі чалавек. Іх яна не ведала. Напэўна, яны з’явіліся ў вёсцы ўжо пасля яе. Трое хлапчукоў круціл..ся на роварах вакол аўтобуса. Яны з цікавасцю разглядвалі пасажыраў. Ганна ўздыхнула на поўныя грудзі. Ах, роднае паветра! Яно сало..кае (Паводле М. Зізюка).

Выпішыце аднасастаўныя сказы, вызначце іх від.
Выпішыце няпоўны сказ. Які член сказа ў ім прапушчаны?
Выпішыце назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме множнага ліку.
Падбярыце сінонім да слова ровар.

Практыкаванне 24

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып, асноўную думку. Выпішыце выдзеленыя сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце ў сказах галоўныя члены. Вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Варона-гультайка

Я ся..еў у крэсле і чытаў кнігу. Раптам за акном пачулася карканне. Каго-каго, а варон у нашай вёсцы хапае. Гэта быў не крык, а цэлы лямант.
Я а..клаў кнігу пад..шоў да акна. Я хацеў зірнуць што там робіцца. Убачыў на сваім надворку не адну, а дзве вароны — старую і маладую. Перад імі ляжала хлебная скарынка. Якраз у гэты момант маладая варона (пэўна ж, дачка) зноў некалькі разоў патрабавальна каркнула, пасля сцішылася ў чаканні з шырока раскрытай дзюбай. Я здагада..ся пра яе намер. Гультайка хоча каб варона-маці яе пакарміла хле..най скарынкай. Але тая лічыла што дачка і сама ўжо можа справіцца з такой работай. Яна толькі круціла галавой: маўляў, ох і распесціла я цябе на сваю галаву!
У народзе кажуць: лепей позна, чым ніколі. Пэўна і птушкам знаёма гэта мудрасць. Калі маладая варона зноў закаркала, старая ўзяла ў дзюбу хлебную скарынку і шпурнула яе далей ад сябе.
Абед..ве вароны кінуліся да спаж..вы.
Старая прыпазнілася, спадзеючысям, што дачка схопіць скарынку.
Але тая ўзняла гвалт каля хлеба. Аднак і варона-маці ў сваім навучан..і аказалася на дзіва ц..рплівая. Зноў паляцела скарынка. Зноў за ёй кінуліся птушкі.
Ды тут усё сапсавала пярэстая кошка, якая выскачыла з сенцаў.
Маладая варона, не раздумваючы, узмахнула крыламі і праз хвіліну схавалася за дахам суседняй хаты. Старая варона спачатку папера..альна каркнула на ўвесь надворак схапіла ў дзюбу хле.. і стала даганя..ь дачку (Паводле А. Бадака).

Вызначце кантэкстуальныя сінонімы.

Практыкаванне 25

Прачытайце тэкст. Выпішыце выдзеленыя сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце ў сказах дзейнікі і выказнікі. Вызначце спосабы іх выражэння.

Парк камянёў

На ўсходняй ускраіне Мінска знаходзіцца адзін з унікальных музеяў Беларусі. Гэта парк камянёў.
У 1976 годзе пад кіраўніцтвам Валерыя Вінакурава была арганізавана навукова-тэхнічная экспед..цыя па зборы экспанатаў для музея пад а..крытым небам. Яна абследавала ўсю заходнюю, цэнтральную і паўночную часткі краіны, сабраўшы больш за дзве тысячы валуноў. Сёння парк — важны помнік гісторыі і культуры беларусаў. Ён унікальны яшчэ і тым, што ка..екцыя камянёў уяўляе сабой св..еасаблівую энц..клапедыю. Там наглядна можна атрымаць веды аб горных пародах.
Музей займае вялікую тэрыторыю і складаецца з арыгінальных і цікавых раздзелаў. «Карта Беларусі» з’яўляецца самым вялікім. Яна выкладзена валунамі і меншымі камянямі. На ёй перада..ены дэталі тэрыторыі. Штучныя ўзгоркі адпавядаюць сапраўдным узвышшам. Галоўныя рэкі паказаны ў выглядзе дарожак. Два басейны — каменныя чашы — імітуюць Мінскае мора і возера Нарач. А ў месцы размяшчэння кожнага аблас..нога цэнтра паса..аны па тры блакітныя елкі. Валуны на гэтай незвычайнай карце размяшчаюцца дакладна па геаграфічным прынцыпе. Яны ляжаць у тых месцах, адкуль былі на самай справе дастаўлены ў сталіцу.
У парку сабрана гру..а валуноў, на якіх высечаны розныя знакі. Узрост іх вучоныя вызначаюць прыкладна ў 7,5 тысяч гадоў. Сустракаюцца самыя разнастайныя і загадкавыя знакі, выбітыя на валунах. Іх паходжанне даследчыкі звязваюць з рознымі рытуаламі, указаннем напрамку дарог, старажытных меж плямён...
На сёння беларускі парк каманёў не мае аналагаў у свеце (Паводле В. Гулевіч).

Раскрыйце значэнні слоў штучны, рытуал.

Практыкаванне 26

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з тэмай тэксту. Выпішыце выдзеленыя сказы, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Падкрэсліце ў сказах галоўныя члены, вызначце тып дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Яны маглі з дня на дзень вярнуцца з далёкага краю ў роднае гняздоўе. А ноччу немаведама адкуль наляцеў буран і зламаў стары трухлявы ў корані вяз. І не стала буслянкі. Яна мясцілася на самай верхавіне высахлага дрэва, кожную вясну сустракаючы белакрылых буслоў-гаспадароў, а ўвосень праводзячы іх далей ад халадоў у цёплыя краі. Куды яна праводзіла буслоў таго ніхто з нас не ведаў. Як ніхто не сумняваўся што там ім сумна і маркотна без роднай буслянкі і такога знаёмага Журавіннага балота. І нам самім было не меней сумна без іх штодзённага клёкату, якога асабліва прыбаўлялася, калі ў гняздзе з’яўлялася новае крылатае папаўненне.
Затое радасна было ў той веснавы дзянёк. Буслы прыляцелі! І не было на тое імгненне больш значнай падзеі.
Увосень буслянка пусцела і мы адчувалі нечага не хапае на нашай вуліцы. І разумелі: не хапае буслоў, іх клёкату, святла іх крылаў. І было адчуванне што менавіта без гэтага святла раптоўна пачарнела зямля больш цёмна стала навокал.
Прыляцелі буслы, але не ўбачылі сваёй буслянкі. Пакружыліся яны над вёскай пабедавалі над лёсам сваім і зніклі. І так балюча назіраць за імі быццам і мы былі ў нечым вінаватыя.
А назаўтра ўбачылі, як птушкі пачалі ладзіць сабе новае гняздо крыху воддаль ад іх былога жытла. Мы верылі буслы вярнуліся зноў будзе кожную вясну па нашай вуліцы ляцець радаснае «Буслы прыляцелі!» (Паводле А. Зэкава).

Растлумачце напісанне складаных слоў.

Практыкаванне 27

Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце. Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. Вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Статуя Зевса Олимпийского

Знаменитая статуя находилась в храме верховного олимпийца в городе Олимпия. Создателем стал знаменитый Фидий. К чудесам был отнесён не сам храм, была отнесена лишь статуя.
Двадцатиметровый сидящий в конце зала на троне Зевс подпирал головой потолок. Изготовлен он был из дерева. Тело его покрывали пластины розоватой слоновой кости, одежду покрывали золотые листы. В одной руке он держал золотую статую Ники — богини победы, другой опирался на высокий жезл.
В ходе создания шедевра Фидий неоднократно обвинялся в краже золота, предназначенного для тоги Зевса. И тогда он сделал одеяние для огромной статуи съёмным. Теперь желающие могли взвесить тогу и убедиться, что их не обманули.
Византийские императоры перевезли статую в Константинополь. Но во время пожара во дворце Феодосия ІІ деревянный Зевс сгорел (По Е. Сазонову).

С л о ў н і к
изготовлен — выраблены, створаны
опираться — апірацца
жезл — жазло
предназначенный — прызначаны
желающие — жадаючыя
Феодосий — Феадосій

Карыстаючыся дадатковай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра адно з вядомых сямі цудаў свету або пра сем новых цудаў свету.

Практыкаванне 28

Прачытайце тэкст, падбярыце назву. Спішыце, устаўляючы ў словах прапушчаныя літары. Падкрэсліце ў сказах дзейнікі і выказнікі, вызначце іх тыпы і спосабы выражэння.

За 45 кіламетраў ад Пастаў стаіць Парыж. Ён свой, беларускі. Адкуль вёска мае такую назву? Па адной з версій, Напалеон, праяз..аючы паблізу тутэйшых месцаў у 1812 годзе, пара..наў іх прыгажосць з прыгажосцю паркаў Парыжа. Але пра..да больш празаічная. Так назваў вёску яе ўладальнік, мясцовы памешчык. Але слова з песні не выкін..ш. Парыжане паходжан..ем ганарацца. Нядаўна тут з’явілася і свая Эйфелева вежа. Вядома, макет «жалезнай дамы» значна ніжэйшы за арыгінал. Але і беларускі Парыж мае іншыя ма..табы (Паводле К. Хілько).

Запішыце лікі словамі. Праскланяйце лічэбнікі.