*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку

Практыкаванне 25

Прачытайце тэкст. Выпішыце выдзеленыя сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце ў сказах дзейнікі і выказнікі. Вызначце спосабы іх выражэння.

Парк камянёў

На ўсходняй ускраіне Мінска знаходзіцца адзін з унікальных музеяў Беларусі. Гэта парк камянёў.
У 1976 годзе пад кіраўніцтвам Валерыя Вінакурава была арганізавана навукова-тэхнічная экспед..цыя па зборы экспанатаў для музея пад а..крытым небам. Яна абследавала ўсю заходнюю, цэнтральную і паўночную часткі краіны, сабраўшы больш за дзве тысячы валуноў. Сёння парк — важны помнік гісторыі і культуры беларусаў. Ён унікальны яшчэ і тым, што ка..екцыя камянёў уяўляе сабой св..еасаблівую энц..клапедыю. Там наглядна можна атрымаць веды аб горных пародах.
Музей займае вялікую тэрыторыю і складаецца з арыгінальных і цікавых раздзелаў. «Карта Беларусі» з’яўляецца самым вялікім. Яна выкладзена валунамі і меншымі камянямі. На ёй перада..ены дэталі тэрыторыі. Штучныя ўзгоркі адпавядаюць сапраўдным узвышшам. Галоўныя рэкі паказаны ў выглядзе дарожак. Два басейны — каменныя чашы — імітуюць Мінскае мора і возера Нарач. А ў месцы размяшчэння кожнага аблас..нога цэнтра паса..аны па тры блакітныя елкі. Валуны на гэтай незвычайнай карце размяшчаюцца дакладна па геаграфічным прынцыпе. Яны ляжаць у тых месцах, адкуль былі на самай справе дастаўлены ў сталіцу.
У парку сабрана гру..а валуноў, на якіх высечаны розныя знакі. Узрост іх вучоныя вызначаюць прыкладна ў 7,5 тысяч гадоў. Сустракаюцца самыя разнастайныя і загадкавыя знакі, выбітыя на валунах. Іх паходжанне даследчыкі звязваюць з рознымі рытуаламі, указаннем напрамку дарог, старажытных меж плямён...
На сёння беларускі парк каманёў не мае аналагаў у свеце (Паводле В. Гулевіч).

Раскрыйце значэнні слоў штучны, рытуал.