*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку

Практыкаванне 24

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып, асноўную думку. Выпішыце выдзеленыя сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце ў сказах галоўныя члены. Вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Варона-гультайка

Я ся..еў у крэсле і чытаў кнігу. Раптам за акном пачулася карканне. Каго-каго, а варон у нашай вёсцы хапае. Гэта быў не крык, а цэлы лямант.
Я а..клаў кнігу пад..шоў да акна. Я хацеў зірнуць што там робіцца. Убачыў на сваім надворку не адну, а дзве вароны — старую і маладую. Перад імі ляжала хлебная скарынка. Якраз у гэты момант маладая варона (пэўна ж, дачка) зноў некалькі разоў патрабавальна каркнула, пасля сцішылася ў чаканні з шырока раскрытай дзюбай. Я здагада..ся пра яе намер. Гультайка хоча каб варона-маці яе пакарміла хле..най скарынкай. Але тая лічыла што дачка і сама ўжо можа справіцца з такой работай. Яна толькі круціла галавой: маўляў, ох і распесціла я цябе на сваю галаву!
У народзе кажуць: лепей позна, чым ніколі. Пэўна і птушкам знаёма гэта мудрасць. Калі маладая варона зноў закаркала, старая ўзяла ў дзюбу хлебную скарынку і шпурнула яе далей ад сябе.
Абед..ве вароны кінуліся да спаж..вы.
Старая прыпазнілася, спадзеючысям, што дачка схопіць скарынку.
Але тая ўзняла гвалт каля хлеба. Аднак і варона-маці ў сваім навучан..і аказалася на дзіва ц..рплівая. Зноў паляцела скарынка. Зноў за ёй кінуліся птушкі.
Ды тут усё сапсавала пярэстая кошка, якая выскачыла з сенцаў.
Маладая варона, не раздумваючы, узмахнула крыламі і праз хвіліну схавалася за дахам суседняй хаты. Старая варона спачатку папера..альна каркнула на ўвесь надворак схапіла ў дзюбу хле.. і стала даганя..ь дачку (Паводле А. Бадака).

Вызначце кантэкстуальныя сінонімы.