*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку

Практыкаванне 23

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з асноўнай думкай. Выпішыце выдзеленыя сказы, устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце дзейнікі і выказнікі ў выпісаных сказах. Вызначце спосабы іх выражэння.

Вось яна. Мілая, любая сэр..у ро..ная вёсачка. Колькі разоў снілася яна ў далёкія студэнцкія гады. Першай паказалася сажалка. Там часцяком яны боўталіся ў спякотны поўдзень. Далей паказалася вялізная пакручаная акацыя. Жыве красуня. Зусім малымі яны шукалі на акацыі кветкі з няцотнымі пялёсткамі і елі іх. Яны верылі, што тады мара абавя..кова здзейсніцца. Далей — родныя сэрцу высозныя таполі. Яны засыпалі на пачатку лета дарогу і канавы казытлівым пухам. А вось ферму пабудавалі ўжо пры Ганнінай памяці. Вось і прыпынак. З яго яна ступіла ў дарослае жыццё. Аўтобус, прашыпеўшы тармазамі, спыніўся. З аўтобуса разам з Ганнай выйшл.. яшчэ некалькі чалавек. Іх яна не ведала. Напэўна, яны з’явіліся ў вёсцы ўжо пасля яе. Трое хлапчукоў круціл..ся на роварах вакол аўтобуса. Яны з цікавасцю разглядвалі пасажыраў. Ганна ўздыхнула на поўныя грудзі. Ах, роднае паветра! Яно сало..кае (Паводле М. Зізюка).

Выпішыце аднасастаўныя сказы, вызначце іх від.
Выпішыце няпоўны сказ. Які член сказа ў ім прапушчаны?
Выпішыце назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме множнага ліку.
Падбярыце сінонім да слова ровар.