*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку
Практыкаванне 22
Спішыце тэкст. Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. Вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі. Назавіце тыпы дзейнікаў і выказнікаў.
Адзінаццаць музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка за дзень нельга абысці. У музеі беларускага кнігадрукавання ў адрэстаўраваным будынку былой брацкай школы трэба пабываць у першую чаргу. Тут пануе непаўторная атмасфера эпохі Сярэднявечча, калі жылі і тварылі Францыск Скарына і Сімяон Полацкі. Тут можна ўбачыць самую вялікую беларускую кнігу — старажытны фаліянт у чалавечы рост, майстэрню перапісчыка кніг, друкарню часоў Гутэнберга (Паводле Г. Маскаленкі).
•Растлумачце напісанне слоў з вялікай літары.