*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку

Практыкаванне 16

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Выпішыце граматычныя асновы сказаў, вызначце спосабы выражэння дзейнікаў і выказнікаў, тыпы выказнікаў.

Эпоха папяровых пашпартоў заканчваецца

З 1 студзеня 2021 года замест папяровых пашпартоў выдаюцца ідэнтыфікацыйныя карткі (ID-карткi).
У будучым беларусы могуць разлiчваць на атрыманне ўсiх дзяржаўных паслуг i даведак праз iнтэрнэт. А з 2021 года ў кожнага з’явяцца ўласны электронны лiчбавы подпiс i анлайн-кабiнет. Цалкам змянiць сiтуацыю ў галiне электронных паслуг дапаможа ўкараненне Беларускай iнтэграванай сэрвiсна-разлiковай сiстэмы (БIСРС) — комплексу iнфармацыйных сiстэм i рэсурсаў для iдэнтыфiкацыi спажыўцоў (фiзiчных i юрыдычных асоб) з прымяненнем ID-картак з мэтай аказання iм электронных паслуг, у тым лiку адмiнiстрацыйных працэдур. Калi стары пашпарт трэба змянiць цi атрымаць новы, чалавеку дадуць ужо два дакументы: для адносiн унутры Беларусi — ID-картку, а для выезду і карыстання па-за межамi нашай краіны — біяметрычны пашпарт. Кожны, хто атрымлiвае ID-картку, аўтаматычна набывае электронны лiчбавы подпiс з 10-гадовым тэрмiнам прыдатнасцi.
Сёння над гэтым праектам працуе больш за 50 дзяржорганаў і арганізацый. У краiне няма нiводнай сферы дзейнасцi, дзе б не патрабавалася асоба грамадзянiна. Усе працэсы пачынаюцца з ID-нумара.
На ID-картцы будуць сабраны наступныя даныя: дата нараджэння, iмя, iмя па бацьку, прозвiшча, пол. Астатнiя звесткi пра чалавека досыць зменлiвыя. Дынамiчную iнфармацыю прапiсваць на ID-картках не будуць (Паводле І. Сідарок).